У памяць аб Міхалу Шарамету
“Міхал Шарамет быў сумленным, шчырым чалавекам, вельмі смелым, адукаваным, сапраўдным патрыётам і лідарам.
Ён быў сябрам нашай партыі, кіраўніком арганізацыі. Міхал быў, бадай, апошнім, каго я бачыў на волі. 19 снежня 2010 года ён, разам з двума іншымі хлопцамі, выцягваў мяне з атачэння АМАПу. Гэта сапраўдны шок. Шчырыя спачуванні яго сям\’і”, – Мікалай Статкевіч даведаўся аб трагічнай смерці Міхала Шарамета з газет.
Вечная памяць Міхалу Шарамету. Ён застанецца ў сэрцах тых, хто яго ведаў.