Навіны

У Варшаве нагадаюць пра Аўтуховіча

Ініцыятар акцыі падтрымкі палітычнага вязьня Вячаслаў Сіўчык спадзяецца, што гэтая акцыя распачне новую хвалю падтрымкі вязьняў сумленьня:

«Напярэдадні саміту ў Вільні менавіта пытаньне беларускіх палітвязьняў мусіць адстойвацца ўсімі беларусамі, у тым ліку прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якія зараз жывуць у значна лепшай сытуацыі, чым нашыя калегі, якія ў Беларусі змагаюцца з рэжымам».

Акцыя адбудзецца 23 кастрычніка а 16-ай гадзіне каля галоўнай брамы Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Нядаўні ліст Мікалая Аўтуховіча з-за кратаў, які вядомы, як “ліст з пекла” ўскрыў праблемы беларускай пенетэнцыярнай сістэмы і ўзрушыў грамадства.