У Варшаве прайшла акцыя падтрымкі барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі
На заклік грамадзкай арганізацыі “Беларускі Дом” каля 200 чалавек 4 чэрвеня прыйшлі да амбасады Беларусі ў Варшаве, паведаміў Свабодзе актывіст арганізацыі Алесь Зарамбюк.
Паводле актывіста, беларуская дыяспара ў Польшчы праявіла салідарнасьць з беларускім грамадзтвам, удзельнікі пікету выказаліся за свабодныя выбары, свабоду палітвязьняў і захаваньне правоў чалавека ў Беларусі. У пікеце ўдзельнічаў кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па Беларусі Роберт Бэдрань, які выказаў словы падтрымкі і салідарнасьці з беларусамі.