Навіны

Украіна падпісала пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам

Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка падпісаў у Брусэлі эканамічную частку пагадненьня аб асацыяцыі зь ЭЗ. З эўрапейскага боку пагадненьне падпісалі прэзыдэнт Эўрапейскага савету Герман ван Рампей і прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.

Пагадненьне прадугледжвае ўваходжаньне Ўкраіны ў зону свабоднага гандлю ЭЗ. Гэта дазволіць, у прыватнасьці, зьнізіць кошты на эўрапейскія тавары, а таксама амаль на траціну дазволіць павялічыць украінскі экспарт.

Акрамя таго, пагадненьня аб асацыяцыі ў пятніцу падпісалі Малдова і Грузія.

Старшыня Эўрапейскага савету Герман ван Рампей назваў сёньняшні дзень гістарычным ня толькі для гэтых трох краін, але і для Эўрапейскага зьвязу.

21 сакавіка Ўкраіна падпісала палітычную частку пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам. З Кішынёвам і Тбілісі Брусэль плянаваў падпісаць палітычныя і гандлёвыя дагаворы ў канцы 2014 году, але зьмяніў даты на тле асьцярог, што Масква паспрабуе перашкаджаць працэсу. Пасьля заключэньня пагадненьняў, а таксама ратыфікацыі іх усімі бакамі (у прыватнасьці, усімі членамі ЭЗ), Украіна, Малдова і Грузія атрымаюць доступ да рынку Эўразьвязу зь яго 500 мільёнамі спажыўцоў.

Радыё Свабода