Уладзімір Някляеў апублікаваў тэкст Прысягі свабоды на 8 верасня
Беларусы прымуць прысягу на Акцыі папярэджання.
Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў апублікаваў у «Фэйсбуку»Прысягу свабоды, якая будзе прынятая на акцыі 8 верасня.
Нагадаем, Акцыя папярэджання пройдзе ў Дзень беларускай вайсковай славы ў Менску. Арганізатары акцыі хочуць ушанаваць памяць беларускіх партызан і жаўнераў, якія загінулі ў барацьбе з захопнікамі.
Сайт Charter97.org прыводзіць тэкст прысягі:
Тыя, хто збіраецца прыйсці 8 верасня на акцыю папярэджання і прыняць Прысягу свабодзе, просяць апублікаваць тэксты Прысягі. Калі ласка.
Я, патрыёт Беларусі,
клянуся!:
змагацца за свабоду і незалежнасць маёй краіны;
клянуся!:
берагчы Беларусь у сэрцы маім,
бараніць яе ад усякага ворага;
клянуся!:
быць верным Беларусі,
ніколі не здрадзіць маім сябрам,
якія змагаюцца за вольную Айчыну.
Жыве Беларусь!