Палітыка

Уладзімір Някляеў сыходзіць з апазіцыі

Былы кандыдат на прэзідэнта абвесціў пра выхад з усіх апазіцыйных структураў. Рэсурс naviny.by распаўсюдзіў копію заявы Някляева з ягоным подпісам.

Як вынікае з адмысловае заявы Някляева, яго расчаравалі безвыніковыя двухгадовыя перамовы беларускіх дэмакратычных сілаў па вылучэнні адзінага кандыдата на сёлетнія прэзідэнцкія выбары. Сённяшнюю заяву палітык агучыў і на паседжанні кааліцыі дэмсілаў, але паабяцаў, што і надалей будзе працаваць дзеля незалежнасці і дэмакратычнай будучыні Беларусі.

Заява Някляева аб выхадзе з апазіцыйных сілаў Крыніца - naviny.by

Заява Някляева аб выхадзе з апазіцыйных сілаў Крыніца – naviny.by

Уладзімір Някляеў быў лідарам кампаніі «Гавары праўду!» ад пачатку яе стварэння – з лютага 2010 года. Апазіцыйнага лідара называлі адным з самых моцных канкурэнтаў дзейнага кіраўніка Беларусі.