Навіны

Усе заяўленыя пікеты ў падтрымку Васьковіча забароненыя, дасланыя яму кнігі – вернутыя назад

Улады Менска, Бабруйска і Магілёва забаранілі правядзенне пікетаў у падтрымку палітвязня, сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Васьковіча, якія адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме. Заяўкі быліпададзеныя напрыканцы красавіка.

Апроч таго, як паведаміла маці палітвязня, да яе вярнулася бандэроль з кнігамі, якія яна даслала сыну ў вязніцу. Кнігі дасланыя назад з пазнакай “не положено”.

Нагадаем, палітвязня, сябра БХД Яўгена Васьковіча, якога ў апошні час адміністрацыя Магілёўскай турмы № 4 цкавала праз іншых асуджаных, пасля грамадскай хвалі падтрымкі перавялі ў адзіночную камеру.

БХД дамагаецца вызвалення Яўгена Васьковіча.

bchd.info