Навіны

“Верагоднасць выпадковасці – нулявая”

Што адбываецца ў турме вакол Мікалая Статкевіча?
Якія апошнія звесткі ад палітыка?
З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да яго жонкі Марыны Адамовіч…


 

…”У пятніцу Мікалай патэлефанаваў родным. Я аб гэтым ужо распавядала… У яго быў бадзёры, нават вясёлы голас, на маё пытанне аб здароўі сказаў, што адчувае сябе нармальна. Інфармацыя пра новага суседа мяне тады моцна не ўстрывожыла. Але прагучала просьба перадаць сябрам: “Што б са мной не здарылася, пазіцыю я не памяняў, і прашу іх (еўрапейцаў) не мяняць сваю”.

Сённяшнія звесткі мяне, безумоўна, хвалююць. Што б гэта ні было, з чым бы ні было звязана… Кім бы ў рэальнасці не з\’яўляўся гэты чалавек… Адзінае, у чым я ўпэўнена, што такія змены суседзяў не бываюць выпадковымі. І тут верагоднасць выпадковасці — абсалютна нулявая. А, што тычыцца прычынаў, то я магу выказваць толькі свае гіпотэзы, як і любы з нас. Мажліва, яго хочуць запужаць… (А можа гэта суседа “пужаюць”? Памятаеце, якія жахлівыя карцінкі малявалі па БТ пасля Плошчы? Напужаешся тут…). Мажліва, гэта спроба псіхалагічнага ці  фізічнага ціску, каб выбіць прашэнне аб памілаванні. Але могуць быць і іншыя варыянты. Напрыклад, гэта можа быць дэманстрацыя сілы і поўнага кантролю над яго лёсам для “вонкавага ўжытку”. Не магу выключць ніводнага з гэтых варыянтаў, як і любога іншага”…

statkevich.org