Навіны

Веру, што болей за 20 год барацьбы, страт і пакутаў не былі дарэмнымі…

Мікалай Статкевіч лістоў амаль не атрымоўвае, верыць у Беларусь…

Ён паведаміў жонцы Марыне аб тым, што лісты ад людзей, якія яму пішуць, амаль не атрымлівае, зрэдку даходзяць толькі тэлеграмы альбо пустыя канверты.  Самой жа Марыне цэнзары не раяць ужываць такія “цынічныя словы”, як “звер”, “жабкі”, “смоўж”, каб яе лісты даходзілі да адрасата.

З нагоды сённяшняй сітуацыі ў краіне Мікалай Статкевіч піша: “… гэты дзіцячы шантаж кшалту “прымайце нас такімі, якія мы ёсць, і дапамагайце, а то мы здамо краіну” ўжо не працуе. І перспектыва абсалютна ясная – альбо мяняцца, альбо – здача. Урэшце рэшт, усё будзе залежыць ад таго, ці ёсь ужо нацыя. Веру, што болей за 20 год барацьбы, страт і пакутаў не былі дарэмнымі і яна ўжо ёсць”.

Палітвязень па-ранейшаму знаходзіцца Ў магілёўскай турме №4, куды быў этапаваны са Шклова 13 студзеня 2012 года. Рашэнне аб гэтым 12 студзеня прыняў суддзя Волкаў па прадстаўленні адміністрацыі ПК-17.