Віншаванне беларускім жанчынам
Я закаханы ў беларускіх жанчын. У іх прыгажосць, дабрыню, міласэрднасць, самаахвярнасць і мудрасць. Нашы любыя жанчыны – гэта лепшае, што нарадзіла Беларусь.
Шчыра віншую Вас, дарагія, з прыгожым веснавым святам 8 сакавіка!
Усе веснавыя кветкі, сама вясна – для ВАС!!! Кахання і шчасця ВАМ, родныя!
З любоўю і ўдзячнасцю, Мікалай Статкевіч