Віталь Рымашэўскі: За гэтую ўладу цвярозым галасаваць ніхто не будз
Пасля скасавання абмежавання ў часе на продаж алкаголю ўлады пайшлі на новыя крокі для спойвання беларусаў.
Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, паведамілі у прэс-службе БХД.
У беларускіх крамах уводзіцца абавязковы продаж пладова-ягадных він, у аб\’ектах грамадскага харчавання ў 1,5-2 разы прымусова пашыраецца асартымент алкагольнай прадукцыі, а кошты беларускага алкаголь памяншаюцца.
Відавочная першачарговая мэта – выманне грошай з насельніцтва ўсімі сродкамі. Фактычна, зніжэнне коштаў на алкаголь азначае наступны крок у алкагалізацыі насельніцтва Беларусі. Гэта будзе спрыяць павелічэнню алкагалізацыі беларусаў, росту колькасці забойстваў на глебе алкагольнай залежнасці, пачашчэнню ДТЗ і проста няшчасных выпадкаў.
У кароткатэрміновай перспектыве бюджэт папоўніцца, але фактычна гэта азначае, што здароўе, жыццё людзей выстаўленыя цяпер на продаж.
Гэта злачынства супраць здароўя нацыі, супраць беларускага народа.
“Спойванне насельніцтва адбываецца акурат у перыяд перадвыбарнай кампаніі. Дадатковая прычына для ўладаў ператварыць беларусаў у п\’яную аморфную масу, а не грамадзян Рэспублікі Беларусь. Зразумела, што за гэтую ўладу ў цвярозым стане галасаваць ніхто не будзе”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.