Навіны

Вядомыя беларусы заступіліся за палітзняволеных

Яны напісалі зварот да Лукашэнкі з просьбай вызваліць зняволеных.
Прыводзім тэкст зварота цалкам.
 
Аляксандр Рыгоравіч!
Так здарылася, што жыццё адразу некалькіх вядомых беларусаў залежыць менавіта ад Вас. Гэтыя людзі з’яўляюцца Вашымі палітычнымі апанентамі, але яны не ворагі беларускага народа. Таму пераканаўча просім Вас: выпусціце іх на волю.

Кожны дзень пазбаўляе палітзняволеных здароўя, забірае ў іх гады жыцця. Гэтыя людзі сёння знаходзяцца ў турмах, хаця яны не злачынцы. Наадварот, яны рабілі ўсё магчымае дзеля таго, каб жыццё ў Беларусі стала лепшым. Рабілі так, як таго патрабавала іх сумленне.

Аляксандр Рыгоравіч, заклікаем Вас не адказваць жорсткасцю на клопат людзей пра сваю Радзіму. Выпусціце іх, у Вас ёсць для гэтага правы.

Мы ўпэўнены, што гэты зварот падтрымаюць амаль усе беларусы. Бо незалежна ад палітычных поглядаў, беларусы хочуць свайму дому міру, спакою і згоды.

Рыгор БАРАДУЛІН, Народны паэт Беларусі,

Віктар ДАШУК, рэжысёр, Народны артыст Беларусі,

Зінаіда БАНДАРЭНКА, Народная артыстка Беларусі,

Радзім ГАРЭЦКІ, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук,

Леанід ЛЫЧ, прафесар, доктар гістарычных навук.

Народная Воля