Навіны

Выніковая дэкларацыя саміту ў Рызе: Беларусь адмовілася асудзіць анэксію Крыму

Украіне не ўдалося пераканаць Менск ды Ерэван далучыцца да асуджэння агрэсіі Расеі супраць Крыму.

Пра гэтага ў дакуменце ў дыпламатычных фармулёўках падкрэсліваецца, што агрэсію РФ асуджаюць ўсе, акрамя Беларусі ды Арменіі«Удзельнікі саміту заклікаюць усе бакі напоўніцу супрацоўнічаць з міжнароднымі і крымінальнымі расследваннямі для прыцягнення да адказнасці датычных да збіцця самалёту MH17. ЕЗ пацвярджае свае пазіцыі, прынятыя ў супольнай заяве на саміце Украіна-ЕЗ 27 красавіка, у тым ліку ў частцы аб незаконнай анэксіі Крыму і Севастопалю», – гаворыцца ў дакуменце. У іншых пытаннях заявы гучаць не ад імя ЕЗ, а ад усіх удзельнікаў саміту.

Таксама ў гэтым пункце паказана, што «Удзельнікі саміту пацвярджаюць свае пазіцыі ў дачыненні да «Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН 68/262 што да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны». Беларусь ды Арменія ў ААН галасавалі супраць гэтага дакумента.

Цікава дадаць, што Менск ды Ерэван пры гэтым пагадзіліся з прынцыпам тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. «Удзельнікі саміту рашуча падтрымліваюць усе намаганні, накіраваныя на дээскалацыю і палітычнае развязанне на аснове павагі незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, у сустрэчы ў Рызе, акрамя кіраўнікоў дзяржаў ці ўрадаў краін ЕЗ, бяруць удзел кіраўнікі або прадстаўнікі Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы, Украіны ды Беларусі, а таксама кіраўнікі інстытутаў ЕЗ і шэраг еўракамісараў.

Раней паведамлялася, што група дэпутатаў Еўрапейскага парламента чакае падчас саміту «Усходняга партнёрства» ў Рызе рашучыя дзеянні для лібералізацыі візавага рэжыму з Украінай, Малдовай ды Грузіяй і надання гэтым дзяржавам еўрапейскай перспектывы.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным закліку 95 з 751 еўрадэпутатаў да кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕЗ, якія ўдзельнічаюць у саміце.

Ініцыятарам гэтага адкрыта паслання з\’яўляецца Петрас Аўштравічус, літоўскі еўрадэпутат з групы Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу.

Хартыя\’97