Вызначаны спіс забароненых месцаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты ў Мінску
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску.
У параўнанні з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі (2010 год) спіс дапоўніўся некалькімі новымі аб\’ектамі. Так, пікетаванне па зборы подпісаў цяпер нельга праводзіць «на аб\’ектах чыгуначнага і паветранага транспарту, у падземных пешаходных пераходах, на Прывакзальнай плошчы, плошчы Якуба Коласа, плошчы Дзяржаўнага сцяга».
Варта заўважыць, што ў параўнанні з прэзідэнцкай кампаніяй 2010 года ў спіс забароненых месцаў не патрапілі тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, водно-, цепла- і энергазабеспячэння, установы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, а таксама тэрыторыі ядзернай ўстаноўкі і (або) стацыянарных аб\’ектаў і (або) збудаванняў, прызначаных для захоўвання ядзерных матэрыялаў, адпрацаваўшых ядзерных матэрыялаў і (або) эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў, і іх санітарна-ахоўных зоны.
Як і раней, ГУУС Мінгарвыканкама будзе прымаць меры па недапушчэнні правядзення пікетавання на аб\’ектах метрапалітэна, на тэрыторыі плошчаў: Кастрычніцкай, Незалежнасці і Перамогі, на адлегласці менш за 200 метраў ад будынкаў рэзідэнцый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць і бяспеку дзяржавы.
Таксама ўстаноўлена канкрэтны час для збору подпісаў – з 8 да 22 гадзін.
Рашэнне Мінгарвыканкама ўступае ў сілу з 23 ліпеня 2015 і дзейнічае па 21 жніўня 2015 г. уключна.