Вызвалены палітвязень Андрэй Гайдукоў
Сёння, 8-га траўня, а сёмай гадзіне раніцы з калоніі “Віцьба-3” вызвалены палітвязень Андрэй Гайдукоў. Вызваленне адбылося ў рэжыме спецаперацыі, каб не дапусціць сустрэчы палітвязня аднадумцамі ля сцен калоніі.
Андрэю Гадукову загадалі пачаць зьбіраць рэчы а 6 раніцы, хоць звычайна з калёніі выпускаюць аб 11-й, а 7-й яго пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль, адвезьлі на вакзал у Віцебску, далі 20 тысяч рублёў, каб ён змог даехаць да сваякоў.
Такім чынам каля турэмнай брамы яго сустрэць не ўдалося. Карэспандэнту Свабоды ўдалося пагутарыць з Гайдуковым толькі па тэлефоне. Цяпер Андрэй у Віцебску, празь нейкі час зьбіраецца ехаць дадому ў Наваполацак. Андрэй абяцаў даць Свабодзе неўзабаве першае інтэрвію на волі. А тым часам па тэлефоне ён заявіў, што лічыць сваю крымінальную справу цалкам цалкам сфальшаванай, зазначыў, што гэта была правакацыя супраць ягонай арганізацыі.
Адчувае сябе нармальна, апрача іншага паведаміў, што пасьля пераводу ў калёнію «Віцьба-3» яго кінулі на 10 сутак у карцэр.
8 лістапада 2012 году Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ.
13 лістапада 2012 году Камітэт дзяржбясьпекі распаўсюдзіў інфармацыю пра спыненьне супрацьпраўнай дзейнасьці грамадзяніна Беларусі, які займаўся на заданьне замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару. У дачыненьні да затрыманага была заведзена крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве ў форме правядзеньня агентурнай дзейнасьці).
1 ліпеня 2013 году яго асудзілі паводле крымінальнага артыкулу «замах на ўстанаўленьне супрацоўніцтва са спэцслужбай, органам бясьпекі або выведным органам замежнай дзяржавы» на 1,5 году пазбаўленьня волі