НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH
545 subscribers
4.66K photos
662 videos
14 files
3K links
Канал партыі Мікалая Статкевіча
НАРОДНАЯ ГРАМАДА

Народная Грамада - сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Сайт - hramada.org

Чат - t.me/narodnaya_gramada_chat
Download Telegram
У Паліны Шарэнды-Панасюк рэзка пагоршылася здароўе, цяпер яна знаходзіцца ў Рэчыцы 😢

«Паліна памірае ў турме», - напісаў яе муж Андрэй Шарэнда. Палітзняволеную этапіравалі з гомельскай калоніі ў Рэчыцкае ІЧУ для правядзення следчых дзеянняў.

Сёння «стала вядома аб рэзкім пагаршэнні стану здароўя Паліны, яна пакутуе ад рэзкіх боляў збоку жывата, якія аддаюць у спіне», адзначыў Андрэй Шарэнда.

Паводле яго, «патрэбную медыцынскую дапамогу Паліне не аказваюць, даюць толькі абязбольваючыя». 🙏🏻

«Мы дагэтуль не ведаем нічога аб стане здароўя Паліны. Нам вядомы толькі яе дыягназ - хранічны панкрэатыт. Гэта вельмі цяжкая хвароба, якая патрабуе строгай дыеты і сталага кантролю лекараў. Ва ўмовах, якіх утрымліваюць Паліну, гэта проста адтэрмінаваны смяротны прысуд», - перакананы яе муж.

Падрабязнасці: https://homeldays.org/palina-pamirae-turme-tryvozhnyja-naviny-pra-palitznjavolenuju/

❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.

Штодзень
Forwarded from АСП Тэрор
Афіцыйна заяўляем ад імя дзеячых, палеглых братоў ды тых, якія з годнасцю пакінулі наш падроздзел праз паранення ці не меньш сур’ёзныя абставіны. Мы не супрпцоўнічаем з чэкістамі ды мусарамі, якія катавалі, пазбаўлялі волі ды жыццяў нашых братоў па Ідэі. Максімум каму мог дапамагаць Азараў, гэта слабавольным прыстасаванцам ды баязліўцам, як ён сам, што былі з ганьбай выгнаныя з нашых шыхтаў і не маюць ніякага дачынення да шляхты Тэрору.

Шляхце гонар - рабам жах!
Forwarded from Dapamoga
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#фоткідняўзамку

Добрага ранку ўсім і добрага дня! Памятаем пра тых, хто за кратамі і працуем на іх вызваленне.

За аздабленне выставы ад Народнай Грамады
дзякуй
@hari9820
@Alesodes

Свабоду Мікалаю Статкевічу!
Свабоду палітвязням!
Беларусь будзе вольнай!
❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Брошенные велосипеды - Хартия'97 :: Новости Беларуси
https://ajdw37.c97.org/ru/news/2024/9/6/609641/
Forwarded from STATKEVICH // NARODNAYA HRAMADA (Helen Minskaya)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
8 верасня – дата, навекі ўпісаная ў гісторыю. У гэты дзень 1514 года пад Оршай аб'яднаныя сілы беларусаў, украінцаў, літоўцаў і палякаў, пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астрожскага, атрымалі поўнае перамогу над войскамі Маскоўскага княства. Гэта перамога стала сімвалам стойкасці і непакорлівасці перад тварам агрэсіі.

Сёння Народная Грамада, сумесна з Dapamoga, грамадзянскімі актывістамі і былымі палітвязнямі, правяла акцыю пратэсту перад амбасадай Беларусі ў Літве.

Удзельнікі акцыі, шануючы памяць аб слаўнай перамозе продкаў, выказалі сваю салідарнасць з народам Беларусі, які змагаецца за свабоду і дэмакратыю.  Аршанская бітва нагадвае аб тым, што гістарычная памяць – гэта не проста мінулае, а магутны інструмент супраціву. Яна натхняе на барацьбу за незалежнасць і свабоду, як гэта рабілі нашыя продкі.

Ва ўмовах расейскай агрэсіі супраць Украіны і рэпрэсій у Беларусі, значэнне гістарычнай памяці і салідарнасці народаў узмацняецца.  Аршанская бітва, як сімвал перамогі над агрэсіяй, застаецца актуальным напамінам аб тым, што свабода і незалежнасць - гэта каштоўнасці, якія неабходна адстойваць.

Прэс-служба партыі Народная Грамада

Жыве Беларусь 🔴
Вось так 8 верасня 1992 года святкавалі Дзень беларускай вайсковай славы, што было спалучана з прысягай на вернасць Беларусі.

Historyja | Мая краіна Беларусь
Па заканчэнні следства Паліну Шарэнда-Панасюк этапавалі ў гомельскае СІЗА і адразу змясцілі ў карцар.

Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны" са словаў мужа палітзняволенай, Андрэя Шарэнда, па (чарговай) справе па арт.411 (непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы) супраць Паліны ўжо скончыліся следчыя дзеянні. Жанчыну перавялі з ІЧУ Рэчыцы ў СІЗА Гомеля.

Калі сваякі патэлефанавалі ў гомельскае СІЗА, каб даведацца наконт здароўя палітзняволенай і магчымасці перадаць перадачу — ім адказалі, што Паліна змешчана ў карцар на 10 дзён.

📷Скрыншот: БТ
Обновлённый стяг Народной Грамады на мяже Литвы и Беларуси.
Forwarded from STATKEVICH // NARODNAYA HRAMADA (Helen Minskaya)
Спецыяльны Трыбунал для беларускага рэжыму

Нарэшце заканчваецца палітычная спячка ў Еўропе, выкліканая сезонам адпачынкаў і выбарамі ў Еўрапарламент. У палітыцы адбылося больш выразнае размежаванне. З аднаго боку, узмацніліся ўмоўна "прарасейскія сілы", з другога боку, прыйшлі людзі, якія лепш разумеюць небяспеку дыктатарскіх рэжымаў і неабходнасць барацьбы з імі.
Літва, як заўсёды, на вострыі.
Пачатак палітычнага сезону ў Вільнюсе быў адзначаны правядзеннем канферэнцыі "Адказнасць за злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі".
Прапанаваныя тэмы канферэнцыі:
1. Універсальная юрысдыкцыя.
2. Спецыяльны трыбунал для Беларусі.
3. Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і яго прыхільнікаў.
Мэтаю канферэнцыі было сабраць вядучых экспертаў у галіне права, праваабаронцаў, прадстаўнікоў улады і дэмакратычных беларускіх актывістаў для абмеркавання і выпрацоўкі эфектыўных шляхоў выканання правасуддзя за шматлікія злачынствы, здзейсненыя беларускім рэжымам.
Узровень канферэнцыі быў дастаткова высокі. Сярод удзельнікаў былі намеснікі міністраў, пракуроры высокага ўзроўню, еўрадэпутаты, еўракамісар, беларускія актывісты.
Сімбалічна і выклікае надзею, што палітычны сезон адкрываецца менавіта беларускай тэмай. Хочацца спадзявацца, што прыйшло разуменне, што без свабоднай Беларусі не будзе дэмакратычнай Еўропы, і з рэжымам у цэнтры Еўропы час нешта рабіць.
Вядома, да стварэння спецыяльнага трыбунала па Беларусі яшчэ далёка, але пра гэта ўжо пачалі гаварыць. Значыць, прыйдзе час, і цягнік на Гаагу рушыць.

Жыве Беларусь!🔴