Заява партыі Народная Грамада.
У сувязі з бягучымі апошнімі падзеямі ў асяроддзі беларускай дэмакратычнай супольнасці партыя Народная Грамада заяўляе:
1. У наяўнасці доўга наспелы крызіс у беларускім дэмакратычным руху. Гэта і крызіс даверу, і крызіс лідэрства.
2. Беларускі дэмакратычны рух стаіць перад пагрозай развалу і знішчэння. Некаторыя лiчаць, што гэта адбылося.
3.Прымаючы да ўвагі ўсе рызыкі, але і неабходнасць дзеяння партыя Народная Грамада заклікае правесці рэальны Круглы Стол з усімі зацікаўленымі ў пошуку выхаду з крызісу прадстаўнікамі апазіцыйных сіл.
Толькі пачуўшы кожнага, мы можам знайсці шлях далейшага руху.
Старонка не перагорнута, барацьба працягваецца.
Жыве Беларусь!

Forwarded from Хартия-97%
Чехия обвинила белоруску из ОГП в работе на разведку РФ.
Ее выдворят из страны:
https://gnt6jx-c97-org.cdn.ampproject.org/c/s/gnt6jx.c97.org/ru/news/2025/4/2/635481/

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4 красавіка 2019 года ў Курапатах адбылася падзея, якая выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Раніцай было знесена каля 70 крыжоў, устаноўленых на месцы масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій, і пачалася ўстаноўка агароджы.
Увечары таго ж дня ў Курапатах адбылася супольная малітва, у якой узялі ўдзел больш за 200 чалавек. Удзельнікі шэсця спачатку здзейснілі некалькі малітваў на сімвалічнай «Галгофе», выканаўшы гімн «Магутны Божа». Сярод прысутных быў лідар партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч.
Затым удзельнікі малітоўнага шэсця накіраваліся да месца, дзе ўсталёўвалі агароджу, і запалілі свечкі каля ям з магіламі, дзе раней стаялі крыжы.
Фотаздымак: Радые Свабода

Сёння мы з глыбокім смуткам выказваем свае спачуванні ўсім, хто пацярпеў ад жахлівай трагедыі ў Крывым Розе. Сённяшні дзень у Украіне абвешчаны Днём смутку ў памяць аб ахвярах гэтай страшнай атакі.
У гэты дзень нашы думкі і сэрцы з украінскім народам.
Давайце разам памятаць пра іх і падтрымліваць адно аднаго ў гэты цяжкі час. Няхай наша салідарнасць і спачуванне стануць святлом у цемры. Мы разам у гэтым гора.

Як яны працуюць.
У мінулую пятніцу раніцай нечакана раздаўся званок з незнаёмага літоўскага нумара. Спакойна ўключыў. На тым канцы пачулася нейкая мітусня, шолахі. Потым прагучала: "Яўген Сяргеевіч — гэта Святлана Георгіеўна". Нечакана.
Размова пачалася з прапановы зняць партыйную заяву аб арганізацыі Круглага Стола для ўсёй апазіцыі. Але форма была грубаватая, хутчэй патрабаванне. Пасля маіх пярэчанняў прагучала пажаданне перадаць прывітанне Георгію Рамановічу (Дзмітруку) і рэзкае заканчэнне размовы. Як бы раней сказалі — "апанент кінуў слухаўку".
Вядома, гэта выклікала лёгкі шок і жаданне неяк адказаць на грубіянства. Адзіны сумнеў выклікаюць шумы ў пачатку размовы. Як быццам уключылі запіс. Узнікае жаданне праверыць, ці сапраўды тэлефанавала Ціханоўская, а ўжо потым неяк рэагаваць.
Праверка з дзвюх незалежных крыніц паказала, што гэта пранк. Але невядомыя, не дачакаўшыся скандалу, сталі самі пісаць у некаторыя беларускія апазіцыйныя каналы ад імя сябраў партыі НГ і агучваць гэтую інфармацыю. Але ж нашыя сябры партыі не ведалі аб гэтым (без праверкі)!
Камусьці вельмі трэба падставіць Народную Грамаду. Прымусіць займацца не паўсядзённай працай, а разборкамі. На вайне як на вайне. Няма страхоўкі ні ад якой подласці.
Беражыце сябе.

Заява партыі Народная Грамада
Сёння на рэсурсе ВЧК-ОГПУ БЕЛАРУСЬ з'явілася інфармацыя, якая аніяк не тычыцца нашай каманды і дзе чорным па беламу прапісана партыя да якой належыць асоба. Гэта партыя "Грамада" Ігара Барысава https://t.me/c/1523749120/423220
Афіцыйна заяўляем аб тым, што Матвей Беляй не з'яўляецца і не з'яўляўся чальцом партыі Народная Грамада.
Лічым патрэбным уведаміць беларускую грамадскасць, што ў публікацыі выдання "Зеркало" https://news.zerkalo.io/life/96584.html?tg=7 інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.
Нашай камандай было накіравана патрабаванне выправіць памылку.
І ў чарговы раз звяртаем увагу на:
1. Якасць "журналістаў"
2. Адсутнасць з боку г.зн. СМІ камунікацыі з кіраўніцтвам нашай партыі
3. На пост Яўгена Вільскага https://t.me/narodnaya_hramada/10412 дзе мы звяртаем увагу на спробы дэскрыдытаваць партыю любымі даступнымі сродкамі.
Раім лепей працаваць, а не займацца фейкамёцтвам, нешаноўныя гэбінетныя СМІ

Зеркало
Силовики заявили о депортации из Литвы беларуса, которому на родине грозит десять лет лишения свободы
Утверждается, что в Беларуси ему грозит лет 10 лишения свободы.
Яўген Вільскі.
Чатыры гады ў Літве.
Гэта велізарны кавалак жыцця, які прамільгнуў, як адзін дзень.
19 сакавіка 2021 года (за тыдзень да Дня Волі) за мной прыйшлі. Хоць я чакаў гэтага штодня, але ўсё роўна было нечакана. Вельмі ранні настойлівы званок у домафон. Усё зразумела. Поўная разгубленасць — не паспеў сысці, хоць і папярэджвалі, амаль безнадзейнасць. Выратавала жонка — "пендзелем" прывяла ў пачуццё.
Суе куртку і выціскае ў тамбур. Чую, як пачынае падымацца ліфт на мой 5-ы паверх. Выскакваю на лесвічную пляцоўку і нясуся на 10-ы. Там затаіўся. Пад’езд пусты і гулкі, ніводнага руху ці гуку.
Праз паўгадзіны чутны гучныя незадаволеныя галасы, і ліфт едзе ўніз. Жонка прыносіць вопратку і заплечнік з неабходным. Сусед з першага паверха праз балкон выпускае на другі бок дома. Не спешна іду да вугла суседняга будынка, а там старт у лес, на шчасце, усяго метраў сто. Але як хутка ногі нясуць!))
З гэтага пачынаецца амаль месячны шлях у Літву: праз дачы сяброў, кватэры ў Мінску, агляд за кожным мянтом і ўхіленне ад камер назірання.
25 сакавіка, у Дзень Волі, становіцца зразумела, што нічога ўжо не будзе, і трэба выязджаць.
Гэта асобная гісторыя, як наша кампанія пераплывала Дняпро ноччу, двойчы трапляла пад міліцэйскія праверкі і прычэпкі да дакументаў у аэрапорце Пецярбурга. Але... цуд здарыўся.
І 17 красавіка а 00:05 мы ў аэрапорце Вільнюса. Прайшлі праз будынак, адкрыліся дзверы, перад намі плошча, таксі і... ШОК! І ўсё? Ніхто нават не праверыць? Ідзі куды хочаш? Свабодная краіна.
І за гэта я ўдзячны Літве на ўсё жыццё. З краіны канцлагера, у якую пераўтварылася Беларусь, мы атрымалі магчымасць жыць у свабодным свеце. І гэта каштуе многа.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Заява партыі "Народная Грамада"
У аўторак 15.04.2025 году быў знойдзены мёртвым наш актывіст Сяргей Дубінін. Сяргей быў знойдзены ў доме ў Кракаве, дзе ён жыў.
Зараз праводзяцца следчыя дзеі.
Каманда партыі "Народная Грамада" выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Сяргея. Ён быў нашым добрым сябрам, шчырым патрыётам. Сяргей заўсёды прымаў удзел у шматлікіх акцыях.
Памяць аб ім светлая і чыстая. Для каманды гэта неімаверна цяжкая страта.
Каманда партыі "Народная Грамада" абвяшчае трохдзённы траўр у сувязі з гібеллю нашага сябра Сяргея Дубініна.

О Николае Статкевиче нет вестей уже 800 дней.
Лидер белорусской оппозиции был задержан 31 мая 2020 года в Минске. 14 декабря 2021 года ему был вынесен приговор: 14 лет заключения в колонии особого режима. Известно, что в ноябре 2022 года политзаключенный заболел пневмонией и его поместили в больницу. В декабре и январе его в очередной раз поместили в ШИЗО. В начале марта 2023 года жена политзаключенного сообщила, что она уже месяц не получает от него писем и к нему не допустили адвоката. Всего Статкевичу в колонии выписали минимум 21 взыскание.
С февраля 2023 года Николая Статкевича удерживают без связи с родными и внешним миром (режим инкоммуникада).

Светлана Галуза, бежанка з Беларусі, валанцёр і член партыі «Народная Грамада», цяпер пражываючы ў Літве, расказала сваю гісторыю:
https://racyja.com/by/hramadstva/svjatlana-haluza-ne-treba-saromecca-prasic-pra-dapamohu/

Народная Грамада запрашана на развітальны прыём Марко Компліа, спецыяльнага прадстаўніка по дэмакратычным сілам Беларусі. У пасольстве Эстоніі ў Літве.
Марко - актыўны і не абыякавы чалавек, вялікі сябар Беларусі, які шмат рабіў на сваёй пасадзе. Спадзяюся, што ягоны калега будзе такім жа.
А Марко поспеху ў росце на дыпламатычнай ніве.

Традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці беларусаў Вільні, быў прысвечаны 39й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.