НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH
542 subscribers
5.12K photos
718 videos
17 files
3.24K links
Канал партыі Мікалая Статкевіча
НАРОДНАЯ ГРАМАДА

Народная Грамада - сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Сайт - hramada.org

Чат -https://t.me/+6vMFTQz1_VZmYjli
Download Telegram
Павіншавалі з юбілеем вялікага сябра дэмакратычнай Беларусі Спікера Сейма Літоўскай Рэспублікі Juozas Olekas.
Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці духу і няхай надыходзячы год стане перыядам значных дасягненняў і свету. - Жадаем мудрасці, душэўнага спакою і падтрымкі калег і блізкіх ва ўсіх пачынаннях. -
Няхай кожны крок у палітычнай і грамадскай дзейнасці прыносіць радасць, прызнанне і задавальненне ад вынікаў.
З днём нараджэння!
🔥81
50 суток назад исчез Николай Статкевич. До сих пор нет никакой официальной информации о его местонахождении.
😢3
У Вільні прайшоў Круглы стол на тэму «Падтрымка добраахвотнікаў пасля службы ва Украіне», арганізаваны клубам «Літвіны».
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы.
Некалькі членаў Народнай Грамады прынялі ўдзел у якасці экспертаў і гасцей. Народная Грамада заўсёды лічыла тэму вайны супраць расійскай агрэсіі ва Украіне надзвычай важнай.
У абмеркаванні ўдзельнічалі і літоўскія эксперты, што сведчыць пра тое, што гэтая тэма для іх істотная і паступова ўваходзіць у свядомасць еўрапейцаў.
Вядома, хацелася б, каб гэты працэс ішоў хутчэй, але ўсё ж прагрэс прыкметны.
Ёсць надзея, што добраахвотнікі пасля заканчэння кантрактаў ва Украіне не застануцца сам-насам са сваімі праблемамі.
👍6
Шаноўныя Беларусы,

Запрашаем Вас прыняць удзел у другім «Сходзе Неабыякавых»,

які адбудзецца

21 Лістапада 2025 года ў Вільне.

Мерапрыемства пройдзе ў фармаце канференціі з удзелам прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, нацыянальна арыентаваных сіл, ваяроў, а таксама грамадзянскіх дзеячаў і прадстаўнікоў дыяспары.

Па выніках канференціі будуць прыняты рэзалюцыі і мемарандум, які зафіксуе пазіцыі ўдзельнікаў па ключавых пытаннях.
Ваш досвед, актыўная пазіцыя і экспертнае меркаванне вельмі важныя для эфектыўнай кансалідацыі намаганняў беларускага грамадства ў гэты няпросты час.

Дата: 21 Лістапада 2025
Месца правядзення: Вільня


Адркыццё рэгістрацыі абвесцім крыху пазней.

Жыве Беларусь!
Беларусь перадусім!
👍13
У Вільні адкрылася выстава беларускай мастачкі і сябра партыі «Народная Грамада» Аліны Чорнай пад назвай «Перамолатыя міграцыяй».

Экспазіцыя распавядае пра боль і перамены, якія перажываюць людзі, вымушаныя пакінуць сваю краіну. Гэта гісторыя пра тых, каго міграцыя не проста перамясціла праз мяжу, а змяніла знутры — прымусіла наноў будаваць сябе, свае пачуцці і ідэнтычнасць.

Карціны Аліны — гэта спроба асэнсаваць унутраныя шрамы, пакінутыя выгнаннем, і адначасова — сведчанне моцы чалавека, які здольны нарадзіцца наноў нават пасля стратаў і выпрабаванняў.

Выстава працуе ў прасторы KROPKA (Savičiaus g. 6). Запрашаем наведаць!
10👍2🔥1
З мэтай выключэння маніпуляцый і скажэння фактаў паведамляем пра рашэнне Выканаўчай Рады партыі "Народная Грамада" ад 21 кастрычніка 2025 года, якое публікуецца часткова, паколькі мае ўнутрыпартыйны характар.

Рашэнне прынята ў строгай адпаведнасці з Палажэннем аб "Крызіснай сітуацыі ў партыі", ухваленым справаздачна-выбарчай канферэнцыяй у снежні 2023 года. Гэта Палажэнне дзейнічае як часовая прававая база для працы партыі ў замежжы, у сітуацыі, калі нармальнае функцыянаванне ў межах Беларусі немагчыма.

У апублікаванай частцы рашэння не ідзе гаворка пра выключэнне Сяргея Спарыша з партыі — гаворка толькі пра часовае адхіленне яго ад выканання абавязкаў генеральнага сакратара. Пры гэтым яму прапанавана застацца ў складзе партыі і працягваць працу ў іншай якасці.

Такім чынам, любыя інтэрпрэтацыі, якія падаюць гэта як «канфлікт» або «развал» партыі, з’яўляюцца маніпулятыўнымі і не адпавядаюць рэчаіснасці.

Выканаўчая Рада партыі "Народная Грамада", кіруючыся Палажэннем аб "Крызіснай сітуацыі ў партыі", паведамляе наступнае:

У снежні 2023 года справаздачна-выбарчая канферэнцыя партыі прыняла рашэнне ў сваёй дзейнасці кіравацца Палажэннем аб "Крызіснай сітуацыі ў партыі" замест Статута, бо Статут рэгламентаваў дзейнасць партыі толькі ў Рэспубліцы Беларусь.

У адпаведнасці з гэтым рашэннем усе людзі, якія знаходзіліся ў зняволенні або змагаліся ва Украіне, захоўвалі свае пасады. Работу праводзілі абраныя шляхам адкрытага галасавання людзі з прыстаўкай «выконваючы абавязкі». Гэта было данінай павагі (п. 2 Пратакола №1).

Згодна з Палажэннем аб "Крызіснай сітуацыі ў партыі" пасля вызвалення Сяргея Спарыша, яму аўтаматычна вярнулі пасаду генеральнага сакратара з пераводам Алены Філатавай на пасаду намесніцы старшыні па Беларусі і Украіне.

Да нашага вялікага жалю, Сяргей Спарыш не прыняў дзеючую мадэль працы партыі, не прыняў справы ад в. а. генеральнага сакратара Філатавай Алены і заявіў, што не прызнае Палажэнне аб "Крызіснай сітуацыі ў партыі", і выйшаў з чату Выканаўчай Рады партыі "Народная Грамада". За паўтара месяца знаходжання ў складзе віленскай суполкі Сяргей Спарыш стварыў нецярпімую атмасферу сварак і ўзаемных абвінавачванняў у бяздзейнасці чальцоў партыі, і самая вялікая суполка партыі апынулася на мяжы развалу. Шмат людзей стаяць на парозе выхаду з партыі. Адзін сябар партыі пакінуў чат віленскай суполкі.

Выканаўчая Рада партыі "Народная Грамада" была вымушана рэагаваць. Паўстала пытанне аб выключэнні Сяргея Спарыша ў адпаведнасці з Палажэннем аб "Крызіснай сітуацыі ў партыі" (п. п. а) п. 9 Пратакола №3). Але пасля цяжкіх дыскусій было вырашана ўсё ж пакінуць нашага старога таварыша, даўшы яму шанец адаптавацца, рэабіліціравацца, прадаставіўшы яму магчымасць аднавіць канструктыўны ўдзел у працы партыі.

Кіруючыся вышэйзазначанымі фактамі, Выканаўчая Рада партыі "Народная Грамада" прыняла цяжкае, але неабходнае рашэнне:

1. Адхіліць Сяргея Спарыша ад выканання абавязкаў генеральнага сакратара.
Абгрунтаванне: парушэнне Пратакола №7 Палажэння аб "Крызіснай сітуацыі ў партыі".

2. Прапанваць Сяргею Спарышу выконваць абавязкі старшыні інфармацыйнай камісіі (пры яго згодзе) з выпрабавальным тэрмінам адзін месяц.

3. Абавязкі генеральнага сакратара даручыць выконваць Алене Філатавай да знаходжання кандыдатуры на гэтую пасаду або да наступнай справаздачна-выбарчай канферэнцыі.

Выканаўчая Рада партыі "Народная Грамада".
21.10.2025 г.

Адначасова з гэтым звяртаем увагу на Заяву Выканаўчай Рады ад 10.11.2025 году.
🙉4👍2😁2💊1
ЗАЯВА
Выканаўчай Рады партыі "Народная Грамада" ад 10.11.2025г.

Аб удакладненні рашэння Выканаўчай Рады партыі “Народная Грамада” ад 21.10.2025 г.

У сувязі з тэхнічнай некарэктнасцю ў фармулёўцы рашэння Выканаўчай Рады партыі “Народная Грамада” ад 21 кастрычніка 2025 года, у якой ужыта слова “адхіліць” (п.1 рашэння) адносна Сяргея Спарыша, паведамляем наступнае:

Згодна з Пратаколам №1 і Пратаколам №7 Палажэння аб “Крызіснай сітуацыі ў партыі”, сябры Выканаўчай Рады могуць спыніць выкананне сваіх абавязкаў па ўласнай ініцыятыве, падаўшы заяву або зрабіўшы афіцыйную публічную заяву аб самавыходзе.

Як сведчыць перапіска і матэрыялы афіцыйнага чата Выканаўчай Рады (у адпаведнасці з Палажэннем аб інтэрнэт-камунікацыі, зацверджаным партыяй), Сяргей Спарыш самастойна выйшаў з чату Выканаўчай Рады і спыніў удзел у яе працы, што юрыдычна з’яўляецца добраахвотным складаннем паўнамоцтваў.

Такім чынам, фармулёўка ў рашэнні “адхіліць Сяргея Спарыша ад выканання абавязкаў генеральнага сакратара” не адпавядае фактычным абставінам і павінна быць выпраўлена на:
“Улічыць добраахвотны выхад Сяргея Спарыша са складу Выканаўчай Рады і спыненне ім выканання абавязкаў генеральнага сакратара партыі.”

Усе іншыя пункты рашэння ад 21.10.2025 г. застаюцца без змянення.
😁8👍3💊2
13 лістапада 1806 года нарадзілася Эмілія Плятэр — адна з самых яскравых і адважных жанчын у гісторыі Беларусі і Літвы, сімвал барацьбы за свабоду супраць расійскага панавання. Паходзіла яна з шляхецкага роду Плятэраў, але яшчэ ў дзяцінстве праяўляла цікаўнасць да гісторыі, літаратуры і культуры, збірала беларускі фальклор, цікавілася жыццём простых людзей, шмат вандравала па Беларусі.

Падчас паўстання 1830–1831 гадоў Эмілія ўзяла зброю і ўзначаліла атрад паўстанцаў, які змагаўся за незалежнасць сваёй краіны. Яе мужнасць і адданасць ідэалам свабоды зрабілі Плятэр нацыянальнай гераіняй, якую часта параўноўваюць з Жаннай д’Арк.

Эмілія Плятэр стала ўвасабленнем нязломнага духу і любові да Радзімы. Яна змагалася не толькі супраць імперскай улады, але і за годнасць, за права свайго народа на самавызначэнне.

Сёння яе імя застаецца сімвалам мужнасці, гонару і веры ў свабодную Беларусь.
4
Шаноўныя Беларусы!

Запрашаем Вас на «Сход Неабыякавых»
21 Лістапада 2025 года ў Вільні.

ПРАГРАМА СХОДУ НЕАБЫЯКАВЫХ

1.Беларуская Нацыянальная Кааліцыя (БНК)
2.Інтэрвенцыя і вызваленне Беларусі
3.Платформа дапамогі і каардынацыі замежных добраахвотнікаў
4.ДАДАТКОВА…


ДАДАТКОВА…Тэмы, мэты, асноўныя рашэнні Сходу,-
Усю гэтую інфармацыю сачыце ў наступных публікацыях на нашым канале.


Фінансаванне:
З уласных сродкаў арганізатараў.
Аплата праезду, харчавання і
пражывання не прадугледжана.

Рэгістрацыя:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf50d0d4GOlG3imvAwB8vQX4d6q-PTeOJkOSXWJzmU7e5hpvQ/viewform?usp=preview

Пытанні ў чаце:
https://t.me/sxod_chat

#сход_неабыякавых
😁6👍5
Сёння стала вядома пра вызваленне ксяндзоў Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча — каталіцкіх святароў, якія былі асуджаныя рэжымам і правялі месяцы за кратамі за сваю пазіцыю і служэнне людзям.

Іх вызваленне адбылося пасля візіту ў Мінск прадстаўніка Папы Рымскага — кардынала Клаўдыё Гуджэроцці. У кастрычніку ён правёў шэраг сустрэч і перамоў, якія сталі штуршком да далейшага дыялогу паміж Апостальскай Сталіцай і рэжымам Лукашэнкі.

У працэсе таксама ўдзельнічалі Апостальскі нунцый Іньяцыё Чэффаліа і арцыбіскуп Іосіф Станеўскі.

Нягледзячы на афіцыйную рыторыку пра «міласэрнасць», варта памятаць: гэтыя святары ніколі не павінны былі апынуцца ў калоніі. Іх зняволенне — частка сістэмных рэпрэсій супраць каталіцкай супольнасці і ўсіх вернікаў, якія адкрыта асуджаюць несправядлівасць.

Сёння мы радыя іх вызваленню і адначасова працягваем патрабаваць свабоды для ўсіх беларусаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў турмах за сваю пазіцыю. Салідарнасць і памяць — наша сіла.
3
Калі дэмакратычная апазіцыя думае пра дэмакратыю, гэта азначае, што яна мяркуе, што будуць разнастайныя партыі – будуць лібералы, будуць кансерватары, сацыял-дэмакраты, будуць цэнтрысты ў дэмакратыі і г.д.  Гэта для мяне азначае, што палітычныя партыі павінны працаваць разам, яднаючыся, таму што агульны вораг, то бок рэжым Лукашэнкі і крамлёўская рука ў Беларусі, проста не пакідаюць іншага шляху, як толькі ісці па шляху аб’яднання і барацьбы з рэжымам.


📌Зазначыў літоўскі палітык, еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус, падчас Форуму Статкевіча, які прайшоў у Сейме Літвы 🇱🇹 21 лістапада пры яго арганізацыі супольна з беларускімі партыямі “Народная грамада”, “Беларуская хрысціянская дэмаккратыя” і “Краіна для жыцця”.

🔸 Падрабязнасці на сайце:
https://racyja.com/by/palityka/u-sejme-litvy-prajsou-forum-statkevica/
👍8🔥21
21 лістапада 2025 года ў Вільні, у Сейме Літвы адбыўся доўгачаканы Сход Неабыякавых — падзея, якая аб’яднала беларусаў з розных краін і стала важным крокам да фарміравання новай стратэгіі нацыянальнага руху.

Удзельнікі абмеркавалі ключавыя пытанні будучыні Беларусі, а таксама падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт таго, як павінна выглядаць палітычнае прадстаўніцтва беларускага народа ў перыяд акупацыі тэрыторыі краіны Расейскай Федэрацыяй і пасля яе завяршэння. У чарговы раз удзельнікі Сходу адзначылі велічэзную ролю людзей, якія застаюцца сімваламі супраціву і натхнення.

Шмат гаварылася і пра стварэнне Беларускай Нацыянальнай кааліцыі —
пераходнага інстытуту нацыянальнага прадстаўніцтва і каардынацыі. Прынята рашэнне аб фарміраванні Рады кіраўніцтва і сектаральных аддзелаў — палітычнага, эканамічнага, бяспекі і інфармацыйнага.

Яшчэ адно важнае пытанне, якое было абмеркавана падчас Сходу — гэта пытанне гібрыднай акупацыі Беларусі. Беларусь на працягу многіх гадоў знаходзіцца пад фактычным кантролем Расіі, а з 2022 года — у стане адкрытай ваеннай залежнасці.
Таму  падрыхтавана рэзалюцыя «Аб прызнанні інтэрвенцыі і гібрыднай акупацыі Беларусі», і гэты аспект будзе прадстаўлены на ўзроўні структураў ЕС.

Асобна абмеркавалі і праблему дапамогі беларускім добраахвотнікам. Прагучала прапанова стварыць платформу, якая будзе забяспечваць юрыдычную падтрымку, гуманітарную дапамогу і інфармацыйныя сэрвісы.

Дзякуем Сейму Літвы за падтрымку Сходу! Дзякуем за ўдзел Спікеру Сейма Юозасу Олекасу і дэпутату Еўрапарламенту Пятрасу Аўштравічусу! А таксама вялікі дзякуй усім удзельнікам, якія зноў паказалі, што беларусаў нельга назваць абыякавымі.
👍91😁1
Бруселі прайшла канферэнцыя прысвечаная барацьбе з дзейнасцю і ўплывам расійскіх і беларускіх спецслужбаў у Еўропе. Ініцыятарам выступілі латвійскія парламентарыі. Ад беларускага боку быў запрошаны прадстаўнік Народнай Грамады. Шмат цікавага было ад Хрыста Грозева, аднаго з асноўных расследнікаў гэтага ўплыву ў Еўропе.
3😁1