Навіны

Яўген Васьковіч пераведзены ў адзіночную камеру

Ад пачатку красавіка палітвязень Яўген Васьковіч знаходзіцца ў адзіночнай камеры ў турме №4 у Магілёве.

Аб гэтым стала вядома толькі напрыканцы месяца,  пасля чарговага наведвання палітвязня адвакатам.

Як паведамлялася раней, на палітвязня ўсчаўся моцны ціск праз сукамернікаў. Сустаршыня БХД Павел Севярынец у інтэрв\’ю Радыё Рацыя выказаў меркаванне, што гэта “ўсё тая ж тактыка, каб прымусіць яго падпісаць прашэнне аб памілаванні перад чэмпіянатам свету па хакеі. Дзякуй Богу зараз там сітуацыя трохі лепшая, адназначна застаецца наша пазіцыя безумоўнага вызвалення .

Яўген Васьковіч быў прысуджаны да сямі гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў нападзе на будынак КДБ у Бабруйску.

Актывісты БХД падалі заяўкі на правядзенне пікетаў у яго падтрымку ў Менску, Бабруйску і Магілёве.