Яўгена Васьковіча цкуюць праз асуджаных
Як стала вядома аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» з крыніцаў у магілёўскай турме № 4, на Яўгена Васьковіча адміністрацыя пачала аказваць усебаковы ціск праз асуджаных.
Калі раней Яўгена катавалі, бясконца змяшаючы яго ў штрафны ізалятар, абмяжоўваючы ў ежы, спатканнях і перадачах, дык цяпер турэмшчыкі абралі іншую тактыку — задзейнічалі іншых асуджаных.
Кіраўніцтва БХД адназначна звязвае гэта са спробамі прымусіць Яўгена напісаць прашэнне аб памілаванні напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі — і патрабуе неадкладнага спынення здзекаў і вызвалення Яўгена Васьковіча.
Нагадаем, сябра БХД Яўгена Васьковіча затрымалі 17 студзеня 2011 года ў Магілёве на наступны дзень пасля яго ўдзелу ў акцыі салідарнасці зь беларускімі палітвязнямі. Яго абвінавацілі ў нападзе на будынак КДБ у Бабруйску, які адбыўся ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году. У нападзе ніхто не пацярпеў, а рэальныя страты склалі 253 тысячы рублёў, якія былі кампенсаваныя. Нягледзячы на гэта, Яўгена Васьковіча суд прысудзіў да сямі год зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У сваім апошім слове хлопец назваў сябе ліцьвінам і дадаў, што яго святы абавязак — бараніць нацыянальныя беларускія каштоўнасці: «За іх я ўмерці гатовы, бо жыцьцё кароткае, а радзіма вечная». Скончыў Васьковіч свой кароткі выступ воклічам: «Жыве Беларусь!».
Хаця хрысціянскія дэмакраты не падтрымліваюць такіх метадаў супраціву, наш абавязак — маліцца за Яўгена, дапамагаць яму і ягоным родным дзеля таго, каб малады хлопец мог зразумець: «не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром» (Рым., 12:21). Б
ХД заклікае дасылаць палітвязню лісты са словамі з Пісання. Лісты падтрымкі неабходна пісаць на адрас: турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Васьковічу Яўгену Сяргеевічу і віншаваць яго са святам Уваскрасення Хрыстова.
spring96.org
#minsk2014, #минск2014, #мінск2014 #worldcup2014 #hockey2014, #хоккей2014 #belarus2014, #icehockey-2014, #icehockey2014