Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Яўгену Васьковічу не дазваляюць чытаць Крымінальны кодэкс

Пасля доўгатэрміновага спаткання Яўгена Васьковіча з яго маці ў магілёўскай калоніі № 15 палітвязню забаранілі ўзяць з сабой у атрад прававую літаратуру.

У тым ліку – Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы.

Cпатканне палітвязня і журналіста з яго маці праходзіла 5-6 лютага. Маці Яўгена, Рушанія Іванаўна, акрамя прадуктаў харчавання і адзення, прывезла з сабой у калонію прававую літаратуру, якую раней прасіў Яўген і якую яму перадалі сябры і калегі.

Кнігі гэтыя выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь, у іх змяшчаецца інфармацыя пра заканадаўства, правы і абавязкі беларускіх грамадзян. У тым ліку тых, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.

Чаму гэтая літаратура апынулася пад забаронай, супрацоўнікі калоніі не растлумачылі.

Між тым, трэба адзначыць, што грамадзяне Беларусі, якія апынуліся ў зняволенні, ня пазбаўляюцца права на атрыманне і захоўванне інфармацыі, якая тычыцца іх законных правоў і інтарэсаў.

baj.by


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34