Навіны

Яўген Васьковіч: “Ад прашэньня адмовіўся адзін раз і назаўжды”

4 гады з 7 адбыў за кратамі маладзёвы актывіст Яўген Васьковіч. Маці палітвязьня Рушанія Васьковіч паведаміла, што ў апошніх лістах дамоў яе сын дэманструе ранейшы аптымізм і волю, якую, як аказалася, не ўдаецца зламаць турэмшчыкам. 
Прашэньне аб памілаваньні Яўген Васьковічадмовіўся падпісваць і больш яму гэта нават не прапаноўваюць. Стужка 3.

«Такі ён чалавек. Сказаў адзін раз і ўсё. Упарты, што зробіш. Здароўе ягонае быццам нядрэннае. Што схуднеў, дык ён заўсёды быў худы. Тут пасядзіш дома адзін дзень і галава баліць, а ён сядзіць увесь час. Прагулкі там адну гадзіну ўсяго, вітамінаў ніякіх».

Яўген Васьковіч сядзіць ў магілёўскай турме.