Навіны

“Я падзяляю вашую агульную ацэнку сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі”

На зварот былых беларускіх палітвязьняў А. Бяляцкага, Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні адказала наступным чынам. Цытаты з ліста прыводжу ніжэй: 

“Я падзяляю вашую агульную ацэнку сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі”.

“Я цалкам разумею тое становішча ў якім вы знаходзіцеся разам з іншымі былымі палітвязьнямі, чые грамадзянскія і палітычныя правы не адноўленыя. І мы будзем пасьлядоўна працягваць ўздымаць гэтае пытаньне ў кантактах з беларускімі ўладамі”.

“Правы чалавека, дэмакратыя, вяршэнства закону і свабода выказваньняў і меркаваньняў зьяўляюцца неад’емнай часткаю ўдзелу ЕС у дыялогу”. (з беларускімі ўладамі — А. Б.)

“ЕС будзе працягваць аказваць моцную падтрымку грамадзянскай супольнасьці”.

“ЕС адпаведным чынам адрэагавала на ініцыятыву Беларусі і чакае ад яе, што Беларусь прадэманструе павагу да правоў чалавека і фундаментальных свабодаў”. (тут маюцца на ўвазе — беларускія ўлады. — Алесь Бяляцкі).

На зварот былых беларускіх палітвязьняў А. Бяляцкага, Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні адказала наступным чынам.

На зварот былых беларускіх палітвязьняў А. Бяляцкага, Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні адказала наступным чынам.