Навіны

Як найхутчэй трэба бязвізавы рэжым — спікер Сейма Латвіі пра Усходняе партнёрства і Беларусь

Спікер Сейма Латвіі Інара Мурніеце мяркуе, што падчас саміту Усходняга партнёрства ў Рызе неабходна дасягнуць «максімальнага прагрэсу ў сферы мабільнасці», бо ўвядзенне бязвізавага рэжыму ЕС з астатнімі краінамі праекта можа стаць адным з галоўных «бонусаў» гэтай ідэі.

Пра гэта, як паведамляе BNS, яна заявіла падчас сустрэчы з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі.

У праекце Усходняга партнёрства, акрамя краін Еўрасаюза, удзельнічаюць таксама Украіна, Малдова, Азербайджан, Арменія, Грузія і Беларусь.

Ва Украіну, у Малдову, Грузію і Арменію грамадзяне Латвіі на гэты момант могуць уязджаць без візы, калі мэта знаходжання ў краіне — кароткатэрміновая прыватная або турыстычная паездка. У сваю чаргу, Азербайджан і Беларусь не маюць з Латвіяй такой дамоўленасці.

Па словах Мурніеце, на саміце, які пройдзе ў сталіцы Латвіі ў маі, «неабходна даць ясны сігнал,

Наша Ніва