Навіны

Ямайская зорка рэгі Этана падтрымала Мікалая Статкевіча

Спявачка перадала незламанаму палітыку ліст са словамі падтрымкі.

Нагадваем, што раней паштоўку са словамі падтрымкі палітвязня перадала праз Андрэя Саннікава вядомая галівудская актрыса Дэмі Мур.

Мікалай Статкевіч – адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. У траўні 2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным зняволеным.

Ямайская зорка рэгі Этана падтрымала Мікалая Статкевіча

Ямайская зорка рэгі Этана падтрымала Мікалая Статкевіча

Першапачаткова асуджаны палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткімі варункі і перавялі ў магілёўскую турму №4 на тры гады. Пасля заканчэння гэтага тэрміну, 12 студзеня гэтага года, Статкевіча вярнулі ў шклоўскую калонію, дзе ў першыя ж два дні ў дачыненні да палітыка склалі два рапарты аб парушэнні правілаў унутранага распарадку.

4 траўня на пасяджэнні суда ў шклоўскай папраўчай калоніі №17, дзе ўтрымліваўся Мікалай Статкевіч, была прынятая пастанова аб ягоным пераводзе на турэмны рэжым да канца тэрміну пакарання (1 год 7 месяцаў 15 дзён). А 6 траўня палітык быў этапаваны ў турму №4 горада Магілёва.

Хартыя\’97