Юры Рубцоў: Байкот — рычаг, з дапамогай якога можна націснуць на ўладу
Байкот «выбараў» можа прымусіць улады пайсці на перамовы з апазіцыяй.
Пра гэта заявіў у каментары «Радыё Рацыя» былы палітвязень Юры Рубцоў, які выйшаў на волю некалькі дзён таму.
— Байкот — гэта той рычаг, пры дапамозе якога можна націснуць на ўладу і прымусіць весці перамовы. Трэба, каб улада выканала тры абавязковых пункты — гэта эфір на цэнтральным канале тэлевізіі для апазіцыйных сіл, скасаванне працоўных кантрактаў, якія з\’яўляюцца рычагом для ўлады, які дзейнічае на сябраў камісій, каб тыя прыпісалі патрэбныя Лукашэнку галасы. І трэцяе — змены ў выбарчым заканадаўстве, — сказаў актывіст.
Юры Рубцоў быў асуджаны нібыта за абразу суддзі, як уважае сам — за тое, што летась выйшаў на «Чарнобыльскі шлях» у футболцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». Ён быў вызвалены ў мінулую суботу згодна з указам Лукашэнкі аб памілаванні разам з пяццю іншымі палітвязнямі.