Навіны

Юры Рубцоў зрабіў тату «Лукашэнка, сыходзь»

Палітычны вязень Юры Рубцоў адмыслова да Дня Волі зрабіў на грудзях татуіроўку. Надпіс “Лукашэнка, сыходзь”, паводле асуджанага, адпавядае турэмнай традыцыі і адначасова застаецца палітычна актуальным

Палітвязень Юры Рубцоў адбывае паўтарагадовае пакаранне ў спецкамендатуры ў Купліне Праужанскага раёну за нашэнне майкі з надпісам: “Лукашэнка, сыходзь!”.

Хаця афіцыйна нібыта за абразу суддзі Кірыла Палулеха, паведамляе Радыё “Рацыя“.

Да слова, палітзняволены Юры Рубцоў моцна шкадуе, што старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падтрымаў гульню спецслужбаў пад назвай “выбары” і вырашыў вылучацца кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.