Навіны

Юрый Рубцоў зноў асуджаны на 5 сутак. Падрабязнасці вызвалення і новага затрымання

22 мая суд Чыгуначнага раёна Гомеля прысудзіў толькі што вызваліўшамуся ў Менску ад 25-ці сутачнага арышту Юрыю Рубцову 5 сутак новага адміністрацыйнага арышту. На волю актывіст выйдзе ў 4 гадзіны раніцы 27 мая. У знак пратэсту супраць міліцэйскага і судовага бязмежжа ў ІЧУ “чалавек- майка” абвясціў галадоўку.

Адбываючага ў Гомельскім ІЧУ новы адміністрацыйны арышт 52-гадовага мыжчыну наведаў адвакат.

Са слоў Рубцова ў апошні дзень адбыцця пакарання на Акрэсціна ў Менску яго наведаў сьледчы і ў прысутнасці адваката апытаў з нагоды абразы суддзі суда Савецкага раёна Менска Кірыла Палулеха. Яго вывезлі з ІЧУ на мікрааўтобусе 21 мая за некалькі гадзін да вызвалення. Прывезлі ў пастарунак міліцыі чыгуначнага вакзалу, дзе патрабавалі падпісаць паперы аб адсутнасці прэтэнзій па канфіскаванай майцы, на што актывіст адказаў катэгарычным адмовай.

З міліцэйскага ўчастка на свабоду яго выпусцілі каля 19.30. Так як асабісты мабільны за час адсідкі разрадзіўся, ён папрасіў стаяшчага на вакзале курсанта патэлефанаваць жонцы. Не паспеў Юрый сказаць некалькі слоў, як да курсанта падбег чалавек у цывільным і заявіў “вы далі тэлефон шпіёну”. У Гомель прыехаў цягніком Баранавічы – Марыупаль каля 4 гадзін раніцы, дадому накіраваўся пешшу.

Недалёка ад чыгуначнага вакзалу ў раёне вуліцы Цыялкоўскага да яго са словамі “Юры – гэта Вы?” падбеглі два супрацоўнікі АМАПу і тут жа запатрабавалі пашпарт. Яго спрабавалі абшукваць на прадмет знаходжання наркотыкаў, аднак, прапаршчык і старэйшы лейтэнант атрымалі катэгарычны пратэст.

На пад\’ехаўшым тут жа міліцэйскім УАЗе Юрыя даставілі ў аддзяленне міліцыі па Чыгуначным раёне Гомеля, дзе затрымаўшыя яго АМАПаўцы падалі рапарты аб непадпарадкаванні і нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. Пры складанні пратаколаў Рубцову па яго патрабаванні было адмоўлена ў адвакаце, таксама пасля затрымання яму не далі магчымасці патэлефанаваць жонцы.

Пасля складання пратаколаў “чалавека – майку” адвезлі ў ІЧУ, адкуль у раёне абеду ў суд Чыгуначнага раёна Гомеля. У судзе супраць актывіста сьведчылі ілжыва ўсё тыя ж прапаршчык і старэйшы лейтэнант АМАПу, са слоў якіх “пры затрыманні Рубцоў ўпаў на зямлю, супраціўляўся, лаяўся ў іх бок нецэнзурна”. У судзе Рубцоў заявіў, што адмаўляецца прымаць удзел у спектаклі пад назвай суд.

Суддзя, прозвішча якога актывіст не запомніў, паверыў амапаўцам і прысудзіў па двух пратаколах 5 сутак арышту, пасля чаго Юры Рубцоў заявіў, што аб\’яўляе галадоўку супраць міліцэйскага і судовага бязмежжа.

Пакаранне ў ІЧУ Юры Рубцоў адбывае ў адзіночнай камеры. Баючыся паўтарэння бязмежжа ад людзей у форме ён просіць неабыякавых сустрэць яго рана раніцай 27 мая каля Гомельскага ІЧУ.

gomelspring.org
spring96.org