Мікалай падцвердзіў, што канчатковае абвінавачванне выстаўлена па частцы 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь
| ФОТА | Масавыя беспарадкі і правакацыі. Брэст, 11.08.2020 г.
Мікалай падцвердзіў гэта ва ўмовах адсутнасці прамой і дакладнай інфармацыі…
З улікам непагашанай судзімасці пойдзе, як “рэцэдывіст”. Не буду вангаваць, чым гэта пагражае. І так зразумела.
З тазіка шырока ў чацверг [11.03] казалі, што мне перакваліфікавалі артыкулы на адзін – “арганізацыя беспарадкаў”.
Чаканая для такой сітуацыі эвалюцыя рэакцый улады на размяшчэнне крытыкі ў іх бок, спробы вылучыцца на выбарах і арганізаваць мірныя мітынгі ў фармаце працэдур выбарчай кампаніі.
З канца траўня гэта зрабілася адміністратыўным правапарушэннем, у канцы чэрвеня – меней цяжкім крымінальным злачынствам, у снежні – цяжкім, а зараз – асабліва цяжкім злачынствам.
Гэта эвалюцыя найбольш яскрава сведчыць пра эвалюцыю страху ўлады перад грамадствам. Адчуваюць.
Дарэчы, ад узбуджэнне справы па новаму-старому для мяне артыкулу да вылучэння пашыранага абвінавачвання – адзін дзень. Так спяшаліся. Ды яшчэ паказанняў маіх хацелі. Ну-ну.
Мікола Статкевіч
14.03.2021
СІЗА 8 г. Жодзіна