З-за кратаў
Мікалай Статкевіч дзякуе Паўлу Вінаградаву за акцыю падтрымкі, супрацьстаіць правакацыям.
Аб акцыі Паўла Вінаградава і іншых моладзевых актывістаў «Змены» ў сваю падрымку, аб арышце Паўла і дні яго народзінаў Мікалай Статкевіч даведаўся з газеты «Наша Ніва».
Зняволены палітык звяртаецца да Паўла са словамі ўдзячнасці і падтрымкі, дзякуё яму за салідарнасць і віншуе з Днём народзінаў:
«Такія людзі, як Павел, не даюць згаснуць святлу веры. Прывітанне табе, дружа! Дзякуй!»
Ад рэдакцыі: Павел Вінаградаў павінен выйсці на волю 4-га траўня, прыблізна, ў 17-30. Давайце сустрэнем Паўла разам, па адрасе: Мінск, 1-шы завулак Акрэсціна, 36а
Сталі вядомымі і некаторыя падрабязнасці правакацый супраць Мікалая Статкевіча, аб якіх мы паведамлялі раней. 14 красавіка на працягу дня двойчы яму спрабавалі падаць ежу з асобна адстаўленай «мечанай» талеркі. Пасля рашучыай адмовы прымаць ежу сітуацыя паўтарылася ўвечары і пазней.
Улічваючы шматлікія папярэднія меркаванні і заявы з розных крыніц аб верагодным «пацяпленні» ў адносінах Беларусі з Захадам, і неабходнасці выканання адзінай абавязковай ўмовы для гэтага — вызвалення палітвязняў, а таксама упартае нежаданне правіцеля вызваліць іх без «пакаянных лістоў», Мікалай Статкевіч зрабіў заяву аб верагоднай спробе атручвання ў турме, як адзіным магчымым сродку ўздзеяння на яго. Цяпер ён прымае ежу толькі налітую на яго вачах, папярэдне агледзеўшы талерку.
Заклікі да «дыялогу» мелі плён?