Навіны

З-за кратаў

Мікалай Статкевіч дзякуе Паўлу Вінаградаву за акцыю падтрымкі, супрацьстаіць правакацыям.

Аб акцыі Паўла Вінаградава і іншых моладзевых актывістаў “Змены” ў сваю падрымку, аб арышце Паўла і дні яго народзінаў Мікалай Статкевіч даведаўся з газеты “Наша Ніва”.

Зняволены палітык звяртаецца да Паўла са словамі ўдзячнасці і падтрымкі, дзякуё яму за салідарнасць і віншуе з Днём народзінаў:

Такія людзі, як Павел, не даюць згаснуць святлу веры. Прывітанне табе, дружа!  Дзякуй!”

Ад рэдакцыі: Павел Вінаградаў павінен выйсці на волю 4-га траўня, прыблізна, ў 17-30. Давайце сустрэнем Паўла разам, па адрасе: Мінск, 1-шы завулак Акрэсціна, 36а

Сталі вядомымі і некаторыя падрабязнасці правакацый супраць Мікалая Статкевіча, аб якіх мы паведамлялі раней. 14 красавіка на працягу дня двойчы яму спрабавалі падаць ежу з асобна адстаўленай “мечанай” талеркі. Пасля рашучыай адмовы прымаць ежу сітуацыя паўтарылася ўвечары і пазней.

Улічваючы шматлікія папярэднія меркаванні і заявы з розных крыніц аб верагодным “пацяпленні” ў адносінах Беларусі з Захадам, і неабходнасці выканання адзінай абавязковай ўмовы для гэтага – вызвалення палітвязняў, а таксама упартае нежаданне правіцеля вызваліць іх без “пакаянных лістоў”,  Мікалай Статкевіч зрабіў заяву аб верагоднай спробе атручвання ў турме, як адзіным магчымым сродку ўздзеяння на яго.  Цяпер ён прымае ежу толькі налітую на яго вачах, папярэдне агледзеўшы талерку.

Заклікі да “дыялогу” мелі плён?