За акцыю, прысьвечаную ўдзельнікам Плошчы, затрымалі Вольгу Мікалайчык
Вольга Мікалайчык разгарнула бел-чырвоны-сьцяг каля Чырвонага касьцёлу ў Менску.
Гэтым яна адзначыла дзень пачатку акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў на Кастрычніцкай плошчы ў 2010 годзе.
Аднак неўзабаве Вольгу Мікалайчык затрымала міліцыя.
Вольга Мікалайчык — рэжысэрка-дакумэнталістка, аўтарка вядомых фільмаў «Катаваньні ў Беларусі» і «Падарожжа па бясконцай вайне». Яе стужкі пра беларускіх палітвязьняў неаднойчы дэманстраваліся на міжнародных фэстывалях.