Затрыманыя пасля суду над кіраўнікамі РЭП атрымалі штрафы
Суды Менску ў панядзелак разгледзелі адміністрацыйныя справы затрыманых 24 жніўня каля Дома правасуддзя. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Нагадаем, у пятніцу ў Доме правасуддзя выносілі прысуд кіраўнікам прафсаюза РЭП Генадзя Фядынічу і Ігару Комлік. Некалькі актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць асуджаных, разгарнулі перад уваходам у будынак бел-чырвона-белы сцяг і сцяг «Еўрапейскай Беларусі». Іх затрымаў АМАП. Крыху пазней там жа былі затрыманы Мікалай Статкевіч і Максім Вінярскі.
Як паведамлялі праваабаронцы, з 11 затрыманых у пятніцу і дастаўленых у РУУС Маскоўскага раёна пазней быў вызвалены толькі адзін пратэстуючы. Гэта Алесь Абрамовіч з Барысава, які мае інваліднасць. Астатніх, а гэта 10 чалавек, да суда даставілі ў ІЧУ на Акрэсціна.
У панядзелак іх асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Як паведамляе БелаПАН, Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч аштрафаваны на 45 базавых велічыняў (1102,5 рубля). Па дадзеных «Вясны» Маю Навумаву і Леаніда Кулакова ў судзе Першамайскага раёна аштрафавалі на 40 базавых велічынь кожнага.