Навіны

Заява БХД: Свабоду палітвязьням!

Нацыянальная Рада аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» на сваім паседжаньні 21 сакавіка прыняла заяву «Свабоду палітвязням!».

«Беларускія хрысьціянскія дэмакраты пачынаюць кампанію па вызваленьні палітвязьняў. Мы лічым адной зь першачарговых задач на 2015 год — дамагчыся вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў.

Мы заяўляем, што без вызваленьня і поўнага аднаўленьня ў правах усіх палітычных вязьняў ніякія выбары ў Беларусі ня могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі», — гаворыцца ў заяве.

Дзеля спрыяньня хутчэйшаму вызваленьню з-за кратаў, у выпадку немагчымасьці абраньня адзінага кандыдата дэмакратычнымі сіламі Беларусі, БХД падтрымае кампанію па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча з адначасным патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў Яўгена ВаськовічаІгара АліневічаМікалая ДзядкаАрцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова.

У заяве адзначаецца таксама, што ў выпадку, калі палітвязьні застануцца за кратамі і ня будуць адноўлены ў правах, БХД лічыць немагчымым прызнаньне любых выбараў свабоднымі і справядлівымі, а «абраную» на іх уладу хрысьціянскія дэмакраты будуць лічыць нелегітымнай.

Акрамя таго, на паседжаньні Нацыянальнай рады было прынята рашэньне, што ўстаноўчы зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» пройдзе 13 чэрвеня 2015 году.

Радыё Свабода