Навіны

Збірацца "болей за трох"

..Адзіная магчымасць збірацца “болей за трох” – гэта маючая адбыцца кампанія… Так па-ранейшаму лічыць Мікалай Статкевіч.

У апошнім атрыманым лісце палітык вяртаецца да тэмы маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Нагодай стала дайшоўшая да яго вестка аб затрыманні прафесара Георгія Лепіна разам з маладымі людзьмі, якія прыйшлі паслухаць яго лекцыю. “Такім чынам, адзіная магчымасць збірацца “болей за трох” – гэта маючая адбыцца кампанія. І як разумець тады нашых “барацьбітоў”, якія так зласліва выступаюць супраць гэтай адзінай магчымасці паразмаўляць з народам?” – піша палітвязень, кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч.

Мікалай Віктаравіч таксама кажа і пра іншы падыход: “Не разумею заклікі “ісці не да канца” Па-першае, гэта цалкам пазбаўляе ўдзельнікаў кампаніі асабістай матывацыі. А без гэтай матывацыі любая дзейнасць ператвараецца ў яе імітацыю…” Палітык узгадвае таксама, шта “дзяржава нават фінансуе гэту кампанію. Тыя 50 базавых хапае на ўлётку ў кожную паштовую скрыню. І навошта ад гэтага адмаўляцца?..”

Палітык з цеплынёй узгадвае, што сярод атрыманых ім паштовак шмат ад беларусаў з розных канцоў свету – “ад Карэі да Канады”. І робіць выснову, што беларусы, раскіданыя лёсам па розным куткам планеты, адчуваюць сваю прыналежнасць да Беларусі. “Гэта сведчыць, што мы ўжо нацыя…”