Жонка Статкевіча Марына Адамовіч: сёння мы гатовыя вярнуць сабе сваю краіну
На перадвыбарным мітынгу кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскі, які праходзіць 30 ліпеня ў сталічным парку Дружбы Народаў, выступіла жонка апазіцыйнага палітыка і палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.
…Мой муж Мікалай Статкевіч зараз знаходзіцца за кратамі, разам з больш чым дзвума дзесяткамі мужных, вольных, свабодных людзей, якія хочуць для гэтай краіны іншай долі, якія хочаць, каб яна была вольнай і шчаслівай. Ён аддаў амаль што трыццаць год свайго жыцця сваёй самай красоўнай, як мы жартуем у сваім доме, “жанчыне – самай адданай, самай каханай – Беларусі”.
Мікалай ахвяраваў сваей вельмі паспяховай і навуковай кар’ерай дзеля яе, дзеля нашай Бацькаўшчыны. Ён хацеў, каб яна найперш была…
Паводле яе словаў, амаль 300 чалавек у найноўшай гісторыі Беларусі зрабіліся палітычнымі вязнямі, і да гэтага спісу дадаюцца новыя…