Актуальна

Жыхарам Брэста нагадалі пра гадавіну рэферендума, паводле якога ў Беларусі былі зменены дзяржаўныя сімвалы

Мясцовыя актывісты вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сцяг каля аднаго з буйных гандлёвых цэнтраў горада на Варшаўскай шашы.

Такім чынам прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці вырашылі падкрэсліць сваю вернасць сапраўдным нацыянальным сімвалам і адзначыць, што рэфэрэндум, які адбыўся 20 гадоў таму, з’яўляецца ганебным для Беларусі.

Нагадаем, што ў 1995 годзе на першым гісторыі суверэннай дзяржавы рэферэндуме, які ладзіўся паводле ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі, на народнае галасаванне было вынесена чатыры пытанні, якія датычыліся дзяржаўнай сімволікі, мовы, інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй і права прэзідэнта краіны распускаць Вярхоўны Савет. Згодна з афіцыйнымі звесткамі, па ўсіх пытаннях большасць грамадзян, што бралі ўдзел у рэферэндуме, падтрымала пазіцыю прэзідэнта. Беларуская дэмакратычная грамадскасць і міжнародная супольнасць лічаць вынікі рэферэндума нелегітымнымі.

spring96.org