Жыхарам Бярозы нагадалі пра палітвязняў і зніклых
У чарговы раз бярозаўчанам нагадалі пра наяўнасць палітвязняў у краіне.
У розных месцах горада з’явіліся ўлёткі з выявай палітзняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча з надпісам: “Свабоду палітвязням!”.
Да гэтага часу ў беларускіх месцах прымусовага ўтрымання знаходзяцца 6 палітвязняў: Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Ігар Пракапенка і Юрый Рубцоў.
На адным з аўтобусных прыпынкаў цэнтральнай вуліцы Леніна быў вывешаны вялікі плакат з партрэтамі зніклых: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага з надпісам: “Мы памятаем!”. Палітыкі Віктар Ганчар і Юры Захаранка, прадпрымальнік Анатоль Красоўскі зніклі ў 1999 годзе, журналіст Дзмітрый Завадскі – у 2000-м. Адказу на пытанне: “Дзе яны і хто вінаваты ў іх знікненнях?” няма да гэтага часу.