Навіны

Жыхарам Лунінца расказалі пра палітвязняў

На аўтобусных прыпынках раённага гарадка Лунінец з’явіліся здымкі беларускіх палітвязняў з кароткай інфармацыяй пра іх.

Гэта для тых, хто мае інфармацыю толькі з дзяржаўных сродкаў інфармацыі і лічыць, што палітвязняў у нас няма. А ёсць людзі, вінаватыя перад дзяржавай па розных крымінальных артыкулах і асуджаныя за крымінальныя злачынствы, як убіваюць у галовы грамадзян дзяржаўныя заангажаваныя СМІ, гэта – арганізацыя масавых беспарадкаў, хуліганства, здзейсненае групай асоб, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, абраза суддзі.

Жыхарам Лунінца расказалі пра палітвязняў Жыхарам Лунінца расказалі пра палітвязняў Жыхарам Лунінца расказалі пра палітвязняў Жыхарам Лунінца расказалі пра палітвязняў

З дапамогай улётак людзям паведамілі праўду пра М. Статкевіча, І. Аляневіча, М. Дзядка, Я. Васьковіча, А. Пракапенка і Ю. Рубцова. Пра тое, што віна іх перад дзяржавай толькі ў тым, што маюць адрозныя ад улады погляды.

Беларускае Радыё Рацыя