Актуальна

Зінаіда Бандарэнка святкуе юбілей

Народнай артыстцы Беларусі спаўняецца 75 гадоў.

Зінаіда Бандарэнка нарадзілася ў Менску 25 красавіка 1939 года, вырасла на Гомельшчыне. Пасля школы займалася ў тэатральнай студыі і прайшла па конкурсе на Гомельскае тэлебачанне.

З 1962 году Зінаіда Бандарэнка працавала на Беларускім тэлебачанні, з 1976 года яна стала кіраўніком групы дыктараў і адным з самых вядомых вядучых.

«Калі я выходзіла на сцэну ў якой-небудзь былой саюзнай рэспубліцы Савецкага Саюза, – успамінае Зінаіда Аляксандраўна, – у мяне сэрца білася так, што гатова было выскачыць: я тут, на сцэне, а за мной – уся Беларусь. І заўсёды вяла сустрэчы, канцэрты на беларускай мове».

Сайты charter97.org і statkevich.org віншуюць Зінаіду Бандарэнка з юбілеем.

Хартыя\’97