Зміцер Дашкевіч вызвалены ад прэвентыўнага нагляду.
10 верасня Зміцер Дашкевіч, былы палітвязень, сустаршыня “Маладога Фронту”, рашэннем Першамайскага суду г. Мінска вызвалены ад прэвентыўнага нагляду. Віншуем!
Зміцер Дашкевіч быў прэвентыўна арыштаваны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года разам з Эдуардам Лобавым і незаконна асуджаны да 2 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Пад час зняволення зазнаў жорсткія рэпрэсіі, прайшоў некалькі этапаў і месц зняволення. Меньш, чым за чатыры месяцы да заканчэння тэрміну зняволення быў асуджаны да дадатковага году зняволення, пазней пераведзены ў турму ў Гродна.
Выйшаў на волю 28 жніўня 2013 года. На працягу года знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам, які жорстка абмяжоўваў яго свабоду.