Навіны

Зноў у ШЫЗА (дададзена відэа)

Мікалай Статкевіч 27 чэрвеня 2012 года змешчаны ў карцар Магілёўскай турмы №4. Палітык быў пакараны 10 суткамі карцара ўслед за правакацыяй, якая была здзейснена супраць яго на мінулым тыдні. Нам стала вядома таксама аб спробах прызнаць яго схільным да суіцыду. 

Глядзець тут Ціск узмацняецца (28.06.2012)

Глядзець тут Марына Адамовіч пра ціск на Міколу Статкевіча

Жонка палітыка Марына Адамовіч узгадала, што нешта падобнае яна пачула ад начальніка адразу пасля этапу, але падумала, што гэта недарэчная памылка, і проста паправіла яго. “Цяпер аказваецца, што гісторыя мае працяг.  Што гэта азначае? Ці не спробу падрыхтаваць “алібі”?” – устрыважаная Марына.

Нагадаем, што раней Мікалай Статкевіч быў прызнаны “злосным парушальнікам парадку адбывання пакарання”, “схільным да нападу” і “да ўцёкаў”. Цяпер яшчэ і “схільны да суіцыду”?

Спадзяемся, адміністрацыя турмы №4 усведамляе наступствы сваіх дзеянняў?!

Падаецца вельмі верагоднай інфармацыя, што такая колькасць “парушэнняў рэжыму” неабходная ўладам, каб прымяніць да Мікалая Статкевіча артыкул 411 Крымінальнага кодэкса – павелічэнне тэрміну пакарання.

Такім чынам улады спрабуюць расправіцца з няскораным палітыкам, скарыстоўваючы любыя метады псіхалагічнага і фізічнага ўціску, не саромеюцца  самых грубых правакацый.