Зварот каманды Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада
Нашай мэтай з’яўляецца забеспячэнне спаткання беларускага палітвязня, лідара партыі Мікалая Статкевіча, з ягонай жонкай Марынай Адамовіч.
Мікола Статкевіч, лідэр апазыцыі і адзін з самых непахісных і пасьлядоўных змагароў з дыктатарам, знаходзіцца ў засценках беларускага рэжыму вось ужо 1274 дні, у найцяжэйшых умовах, у адной з самых страшных калоній Беларусі. Ён пазбаўлены перадач, спатканняў, перапіскі і званкоў. У зняволенні неаднаразова перахварэў на ковід. Ад яго няма вестак вось ужо 289 дзён.
Мы верым у здольнасць паўплываць на абстаноўку і выказаць міжнародную падтрымку вызваленню палітычных зняволеных у Беларусі.
Дзякуем вам за ўвагу да нашага звароту і спадзяемся на ваш актыўны ўдзел у гэтым важным пытанні.
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ