Навіны

Звесткі пра палітычныя партыі, зарэгістраваныя на тэрыторыі РБ

Інфармацыя з сайта Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Сярод зарэгістраваных:

Партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, кіраўнік Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч;

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), кіраўнік Анатоль Iосiфавiч Ляўковiч.

 


Ліберальна-дэмакратычная партыя
Адрас:   222000, Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Сёмкава, вул. Садовая, 89а
Кіраўнік:   Гайдукевіч Сяргей Васільевіч
Тэлефон:   503-11-61
Кіруючы орган:   Вышэйшы Савет
Мэты:   Пабудова парламенцкімі метадамі прававой дзяржавы з многаўкладнай эканомікай праз прапаганду ідэй лібералізма і ліберальнай дэмакратыі, прызнанне шматпартыйнасці, плюралізма поглядаў, гарантыі грамадзянскіх правоў і свабод, адмова ад насільных дзеянняў; стварэнне спрыяльных умоў для годнага жыцця кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, забяспячэння свабоднага развіцця яго асобы ў эканамічнай, палітычнай і культурнай галінах.
Дата стварэння:   05.02.94
Дата рэгістрацыі:   24.02.94
Дата перарэгістрацыі:   15.06.99
Рэгістрацыйны нумар:   025

 


Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
Адрас:   220000, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 77-а, корп.Б, пак. 3.
Кіраўнік:   Александровіч Уладзімір Аляксандравіч
Тэлефон:   283-07-50
Кіруючы орган:   Савет
Мэты:   Садзейнічанне ўмацаванню эканамічна развітай, сацыяльна арыентаванай, стабільнай дзяржавы праз удасканаленне грамадскіх норм; аб\’яднанне прагрэсіўных сіл Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі сацыяльных праграм, якія спрыяюць росту духоўнага, культурнага і эканамічнага патэнцыялу беларускага народа; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем у галіне выхавання падрастаючага пакалення, прапаганда ідэй грамадзянскасці, патрыятызма і здаровага ладу жыцця; далучэнне грамадзян да ўдзелу ў мясцовым самакіраванні, да рашэння сацыяльных задач, якія стаяць перад грамадствам.
Дата стварэння:   06.11.94
Дата рэгістрацыі:   09.12.94
Дата перарэгістрацыі:   13.09.99
Рэгістрацыйны нумар:   024

 


Беларуская партыя “Зялёныя”
Адрас:   220029, г. Мінск, праспект Машэрава, д.9, к.109.
Кіраўнік:   Новікаў Алег Анатольевіч
Тэлефон:   +375-17-334-08-27
Кіруючы орган:   Цэнтральны савет
Мэты:   Стварэнне здаровага жыццевага асяроддзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіцце духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэнне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.
Дата стварэння:   17.04.94
Дата рэгістрацыі:   03.06.94
Дата перарэгістрацыі:   30.09.99
Рэгістрацыйны нумар:   032

 


Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды
Адрас:   220050, г. Мінск, вул. К.Маркса, 10
Выконваючы абавязкі кіраўніка:   Ермак Сяргей Уладзіміравіч
Кіруючы орган:   Савет
Мэты:   Пабудова цывілізаванай прававой дзяржавы, правядзенне дэмакратычных рэформ
Дата стварэння:   15.03.97
Дата рэгістрацыі:   21.05.97
Дата перарэгістрацыі:   30.09.99
Рэгістрацыйны нумар:   0014

 


Беларуская аграрная партыя
Адрас:   220007, г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 7 «А»
Кіраўнік:   Русы Міхаіл Іванавіч
Кіруючы орган:   Цэнтральны савет
Мэты:   Усебаковы удзел членаў дадзенай партыі ў дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання пасродкам делегавання сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы праз выбары; палітычная адукацыя і выхаванне грамадзян, фармаванне і развіццё іх свядомасці ў духу патрыятызму і дзяржаўнасці; выяўленне меркаванняў грамадзян па любых пытаннях грамадскага і палітычнага жыцця і давядзенне іх да ведама шырокай грамадскасці, органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіравання; удзел ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў выбарах; удзел у прыняцці і рэалізацыі праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця сяла; захаванне духоўных пачаткаў і маральных прынцыпаў народнага жыцця, развіццё шматвяковага патэнцыялу матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сяла.
Дата стварэння:   13.06.92
Дата рэгістрацыі:   13.07.92
Дата перарэгістрацыі:   22.09.99
Рэгістрацыйны нумар:   034

 


Рэспубліканская партыя
Адрас:   220082, г. Мінск, вул. Прытыцкага, д. 34
Кіраўнік:   Белазор Уладзімір Якаўлевіч
Тэлефон:   216-91-38
Кіруючы орган:   Цэнтральнае праўленне
Мэты:   Адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
Дата стварэння:   12.03.94
Дата рэгістрацыі:   25.05.94
Дата перарэгістрацыі:   30.09.99
Рэгістрацыйны нумар:   030

 


Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ
Адрас:   220005, г. Мінск, праспект Машэрава, 8
Кіраўнік:   Пазьняк Зянон Станіслававіч
Тэлефон:   285-34-70, 261-36-74
Кіруючы орган:   Сойм
Мэты:   Усталяванне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы
Дата стварэння:   26.09.99
Дата рэгістрацыі:   28.02.2000
Рэгістрацыйны нумар:   0018

 


Партыя БНФ
Адрас:   220012, г. Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3, п.39
Кіраўнік:   Янукевіч Аляксей Антонавіч
Тэлефон:    
Кіруючы орган:   Сойм
Мэты:   Ажыццяўленне Праграмы Грамадскага аб\’яднання “БНФ “Адраджэньне” шляхам удзелу ў фармаванні органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь
Дата стварэння:   30.05.93
Дата рэгістрацыі:   19.08.93
Дата перарэгістрацыі:   30.09.99
Рэгістрацыйны нумар:   028


Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
Адрас:   220012, г. Мінск, зав. Калінінградскі, 17, пак. 21
Кіраўнік:   Задняпраны Васіль Васільевіч
Тэлефон:   280-48-07, 280-66-11, 290-96-44, 290-96-45
Кіруючы орган:   Палітсавет
Мэты:   Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці
Дата стварэння:   26.06.93
Дата рэгістрацыі:   18.08.93
Дата перарэгістрацыі:   18.06.99
Рэгістрацыйны нумар:   022

 


Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”
Адрас:   220012, г. Мінск, зав. Калініна, 12, пак. 312
Кіраўнік:   Калякін Сяргей Іванавіч
Тэлефон:   281-68-13, 292-25-73
Кіруючы орган:   Цэнтральны Камітэт
Мэты:   Аб\’яднанне і палітычнае развіцце работнікаў наемнай працы для дасягнення поўнага вызвалення ад эксплуатацыі ва ўсіх яе відах і пабудова бяскласавага грамадства сацыяльнай справядлівасці
Дата стварэння:   07.12.91
Дата рэгістрацыі:   26.05.92
Дата перарэгістрацыі:   05.07.99
Рэгістрацыйны нумар:   036

 


Аб\’яднаная грамадзянская партыя
Адрас:   220123, г. Мінск, вул. В.Харужай, 22, офіснае памяшканне № 38
Кіраўнік:   Лябедзька Анатоль Уладзіміравіч
Тэлефон:   289-50-09
Кіруючы орган:   Нацыянальны камітэт
Мэты:   Садзейнічанне стварэнню грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы на падставе свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасцяў і плюралізму па ўсіх напрамках развіцця грамадства; абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі ў межах дзеючага заканадаўства, садзейнічанне стварэнню ўмоў для павышэння ўзроўню жыцця грамадзян шляхам рашучага рэфармавання эканомікі, інтэграцыі рэспублікі ў міравое эканамічнае супольніцтва.
Дата стварэння:   01.10.95
Дата рэгістрацыі:   28.11.95
Дата перарэгістрацыі:   30.07.99
Рэгістрацыйны нумар:   026

 


Беларуская патрыятычная партыя
Адрас:   220089, г. Мінск, вул. Папаніна, 7, пак. 107.
Кіраўнік:   Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч
Тэлефон:   226-32-60
Кіруючы орган:   Савет
Мэты:   Садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; садзейнічанне утварэнню абнаўленнага саюза брацкіх народаў і ў першую чаргу Расіі, Беларусі, Украіны; падтрымка Прэзідэнта ў яго намаганнях па выкананню прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вываду Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах.
Дата стварэння:   08.10.94
Дата рэгістрацыі:   10.11.94
Дата перарэгістрацыі:   25.08.99
Рэгістрацыйны нумар:   006

 


Партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”
Адрас:   220013, г. Мінск, вул. Кульман, 4
Кіраўнік:   Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч
Тэлефон:   226-74-37
Кіруючы орган:   Цэнтральная рада
Мэты:   Стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства на аснове шматукладнай эканомікі і разнастайнасці партыйных структур; прававая і сацыяльная ахова чалавека працы; сцвярджэнне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці і салідарнасці.
Дата стварэння:   15.02.98
Дата рэгістрацыі:   27.05.98
Дата перарэгістрацыі:   30.08.99
Рэгістрацыйны нумар:   033

 


Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
Адрас:   220095, г. Мінск, праспект Ракасоўскага, д. 52/1, пам. 241А.
Кіраўнік:   Ляўковiч Анатоль Iосiфавiч
Тэлефон:   346-86-94
Кіруючы орган:   Цэнтральны Камітэт
Мэты:   Пабудова салідарнага грамадства на прынцыпах свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы – раўнапраўнага суб\’екта еўрапейскай і сусветнай супольнасці.
Дата стварэння:   29.06.96
Дата рэгістрацыі:   29.01.97
Дата перарэгістрацыі:   09.09.99
Рэгістрацыйны нумар:   035

 


Камуністычная партыя Беларусі
Адрас:   220029, г. Мінск, вул. Чычэрына, 21, пак. 412
Кіраўнік:   Голубева Таццяна Генадзьеўна
Тэлефон:   293-48-88, 293-43-11
Кіруючы орган:   Цэнтральны камітэт
Мэты:   Арыентацыя грамадства на сацыялістычны шлях развіцця, які вядзе да будаўніцтва грамадства сацыяльнай справядлівасці, заснаванага па прынцыпах калектывізма, свабоды і роўнасці, выступае за народаўладдзе; умацаванне беларускай дзяржаўнасці; аднаўленне на дабравольнай падставе дзяржаўнага саюза народаў, якія раней уваходзілі ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Дата стварэння:   02.11.96
Дата рэгістрацыі:   21.11.96
Дата перарэгістрацыі:   09.09.99
Рэгістрацыйны нумар:   029

minjust.by