Бар «Пагоня» адкрыўся ў самым цэнтры Вільні
Ідэя ўзнікла ў пісьменніцы Анны Златкоўскай, якую яна выказала свайму сябру Рыцісу Крыценасу, які напалову беларус, таму адчувае сімпатыю да Беларусі.
Яму ідэя спадабалася і ён вырашыў адчыніць бар, дзе беларусы маглі б сустракацца і ладзіць розныя імпрэзы.
На ўваходзе ў бар вас сустракае бчб-сцяг з пагоняй, у аддаленні вісіць карціна Хаіма Суціна «Ева», меню па-літоўску і па-беларуску. Пакуль беларускай атрыбутыкі яшчэ мала, але ёсць намер зрабіць бар у чыста беларускай тэматыцы.
На адкрыцці бара прысутнічалі прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый.
Адкрыццё пачалося з песні прысвечанай ушанаванню памяці Рамана Бандарэнкі, якую выканаў гурт Naviband….