Навіны

1 верасня – Дзень ведаў. Палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты вынайшаў "тэарэму Статкевіча"

Экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта, які па сёння сядзіць за кратамі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года, Мікола Статкевіч скончыў школу ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Як распавяла TUT.BY яго жонка Марына Адамовіч, у атэстаце Статкевіча была адна «чацвёрка» — па астраноміі. 

— Ён больш любіў распавядаць пра вучэльню і службу ў войску, чым пра школьную пару. Але ёсць адна цікавая гісторыя бацькі Міколы пра «тэарэму Статкевіча», — працягвае яна. — Мікола любіў думаць самастойна. Аднойчы ўмудрыўся прывесці доказ тэарэмы адрозны ад школьнага падручніка. Настаўнік матэматыкі пасля гэтага сказаў, што сёння ў яго з\’явілася «тэарэма Статкевіча».

 

Статкевіч, калі скончыў школу.

Статкевіч, калі скончыў школу.

 Статкевіч -падлетак. Фота: Сяргей Гудзілін, "Наша ніва".

Статкевіч — падлетак.

 
Пасля школы Статкевіч паступіў у Вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча. 

tut.by