1 верасня – Дзень ведаў. Палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты вынайшаў "тэарэму Статкевіча"
Экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта, які па сёння сядзіць за кратамі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года, Мікола Статкевіч скончыў школу ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Як распавяла TUT.BY яго жонка Марына Адамовіч, у атэстаце Статкевіча была адна “чацвёрка” – па астраноміі.
– Ён больш любіў распавядаць пра вучэльню і службу ў войску, чым пра школьную пару. Але ёсць адна цікавая гісторыя бацькі Міколы пра “тэарэму Статкевіча”, – працягвае яна. – Мікола любіў думаць самастойна. Аднойчы ўмудрыўся прывесці доказ тэарэмы адрозны ад школьнага падручніка. Настаўнік матэматыкі пасля гэтага сказаў, што сёння ў яго з\’явілася “тэарэма Статкевіча”.
Статкевіч, калі скончыў школу. |
Статкевіч – падлетак. |
Пасля школы Статкевіч паступіў у Вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча.