12 верасня ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска – акцыя за сумленныя выбары

Без нармальных выбараў нармальнага жыцця не будзе. Бо ўлада, якую народ не абірае і якую не можа памяняць, раней ці пазней пачынае працаваць толькі на сябе. На калекцыі лімузінаў і самалётаў, на свае замежныя сакрэтныя рахункі, на палацы, на шлюх. А самае галоўнае – на тое, каб правіць і захоўваць усё гэта вечна. 

Таму эфектыўныя рэформы, якія б маглі падняць узровень жыцця мільёнаў, блакуюцца. Бо такія рэформы перашкодзяць поўнаму кантролю над людзьмі, а значыць – бескантрольнай уладзе над імі.
І пляваць, што мільёны людзей спаўзаюць ў жабрацтва. Галоўнае, каб жыццёвы баль для аднаго працягваўся бясконца. 

Гэтая істота ўкрала ў нас не толькі выбары. Яна ўкрала ў нас надзею на нармальнае жыццё. 

Хопіць з нас абрыдлых паўтораў даўно абрыдлага фарса. Вернем сабе ўкрадзенае – вернем нармальныя выбары. Вернем краіне надзею.

12 верасня ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска – акцыя за сумленныя выбары.


Мікалай Статкевіч
facebook.com