ГлыбокаеПалітвязні

12 жніўня Мікалаю Статкевічу споўнілася 67 гадоў

Верагодна, ён не атрымае ніводнага віншавання…

Апошні ліст ад Мікалая жонцы Марыне Адамовіч прыйшоў 9 лютага. Больш за паўгода ад яго няма вестак.

На шматлікія запыты і скаргі сям’я атрымлівае фармальныя адказы: перапіска не забаронена, «мы вам далі вычарпальны адказ».

Нядаўна вярнулася медычная бандэроль, бо нібыта ад вязня не было на яе заявы. На бланку, які прыклеілі да вернутай бандэролі, падкрэслены пункт «адмова ад атрымання».

На сустрэчы з жонкай Статкевіча начальнік калоніі патлумачыў адсутнасць вестак ад палітвязня кепскай працай «Белпошты».