Грамадская акцыяПалітвязні

Акцыя падтрымкі і салідарнасці ў Брусэлі

Падчас сэсіі Еўрапарламента ў Брусэлі, прадстаўнікі «Народнай Грамады» 8 лістапада 2023 года зладзілі акцыю падтрымкі і салідарнасці з Мікалаем Статкевічам, які 1255 дзён знаходзіцца ў зняволенні і з якім больш за 9 месяцаў адсутнічае сувязь.

На акцыю з Варшавы прыехала Ганна Канавалава разам з унукамі, якіх яна выхоўвае ўжо больш за 3 гады, бо іх бацькі — Антаніна Канавалава і Сяргей Ярашэвіч — знаходзяцца за кратамі.

Паведамляецца, што еўрадэпутаты далучыліся да беларусаў падчас акцыі.